26 кастрычніка. Тэатр беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44). 19.00.
![]() |
Вялікі юбілейны канцэрт культавага беларускага
Пры поўным аншлагу (а квіткі раскупленыя) «Палац» прэзентуе новы альбом «Кола грукатала» і музычную прыпавесць«Салдат-доктар» .
* * *
Афіцыйна лічыцца, што гурт «Палац» быў заснаваны ў красавіку 1992 года ў тады яшчэ Інстытуце культуры, але насамрэч каманда сфармавалася на тры гады раней. Праўда, грала яна не
Мы ездзілі выступаць па вяселлях са сваёй праграмай, у якую былі ўключаныя папулярныя на той час песні. Гралі і „Ласковый май“, і Сярова, чаго толькі не гралі.Грошы зараблялі сур’ёзныя.
За адно вяселле выходзіў месячны заробак якога слесара на заводзе», —згадвае Алег і прызнаецца, што пра інтэрпрэтацыю фольку, а тым больш пра канцэпцыю новага музычнага стылю тады ў
![]() |
Можна сказаць, што гісторыя «Палаца» пачалася на вясковых вяселлях у Заходняй Беларусі. Менавіта там было прынята замаўляць песні, прычым такім чынам, каб музыкам было няпроста выканаць замову.«З савецкай эстрадай усё было ясна, сыграць нешта з таго, што круцілася тады па радыё і тэлебачанні, для нас праблемы не складала.
А вось калі пачыналі спяваць старыя жанчыны, мы не маглі нічога падыграць. Калі мы слухалі іх спевы, то проста не маглі зразумець, як далей ссунецца гармонія і як пойдзе голас», —кажа лідар «Палаца». Музыка вырашыў гэтыя песні запісваць, каб пазней разам з калегамі развучыць ды апрацаваць іх. Так і з’явіліся першыя творы гурту, які заснуе неўзабаве новы стыль —
Менавіта з «Палаца» ў Беларусі пачнецца масавае захапленне фальклорам, а дакладней яго перасэнсаваннем на розны манер.Менавіта з «Палаца» выйдзе шэраг яскравых музыкаў, якія потым утвораць уласныя музычныя праекты.
Але чаму такія асобы, як Хаменка, Выдронак, Вайцюшкевіч, Круглова разышліся?Бачанне лідара «Палаца» тут такое:
«Мы думалі, што „Палац“ мусіць быць больш чым музычным гуртом. Гэта мела быць студыя, аб’яднанне, як піцерскітак нам здавалася на той час. Меркавалася працаваць у некалькіх кірунках і ствараць розныя праекты. Напрыклад, была праграмарок-клуб ці філаматы і філарэты,
І сапраўды,
спрэчкі між удзельнікамі «Палаца» пачаліся, калі частка музыкаў вырашыла стварыць праект KRIWI. Хаменка быў катэгарычна супраць такога напісання назвы, але Выдронак і Круглова яе адстаялі.Потым быў непрыемны момант, калі давялося дзяліць сумеснае багацце — песні, кантакты, інструменты. Але ўжо доўгі час усе, хто стаяў ля вытокаў «Палаца», былі сябрамі.
«Проста ў нас было розная сацыяльная хуткасць. Частка музыкаў мела сям’ю і дзяцей — дык яны і засталіся ў „Палацы“. А тыя, хто былі яшчэ нежанатыя ды без дзяцей, сталі KRIWI.Цяпер абсалютна зразумела, што той падзел быў неабходны, інакш бы мы тармазілі адно аднаго».
![]() |
«Палацаўцы» безумоўна ўзбагацілі беларускую культуру. З KRIWI нарадзіўся яшчэ шэраг новых праектаў, сваю музыку ў межах «Палаца» стварылі яе ўдзельнікі — Dj Ray, Юры Белякоў, Зміцер Карабач, уласна «Палац» запіша яшчэ шэраг шыкоўных альбомаў.
Кожны з тых, хто прайшоў праз гэты гурт, адбыўся як самастойны музыка.І гэта самае вялікае дасягненне каманды.
Палац — Канюшня (выступ на
Палац
26 кастрычніка. 19.00.
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 22).
Канцэрт з нагоды
Квіткі можна набыць ў касах тэатра і замовіць па тэлефоне:
Каментары