Свет77

Al Arabiya: Спецслужбы Сірыі забілі пілотаў ВПС Турцыі па ўказанні з Расіі

Тэлекампанія Al Arabiya, якая належыць аднаму з прынцаў каралеўскай сям’і Саудаўскай Аравіі, апублікавала сакрэтныя дакументы спецслужбаў Сірыі, якія нібыта сведчаць пра тое, што пілоты самалёта ВПС Турцыі RF-4E загінулі зусім не ў выніку яго крушэння ці збіцця, а былі забітыя падначаленымі Башара Асада, як сцвярджаецца, па патрабаванні з Масквы.

«Абапіраючыся на інфармацыю і ўказанне ад расійскага кіраўніцтва, паўстала неабходнасць ліквідаваць натуральным спосабам двух турэцкіх пілотаў, затрыманых спецслужбамі (Сірыі), а цела іх варта вярнуць на месца крушэння (самалёта) у міжнародных водах», — нібыта абвяшчае адзін з дакументаў.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі СМІ прыпісваюць Расіі ролю ў эпізодзе з крушэннем ці збіццём самалёта ВПС Турцыі.

«Мы не здзівімся, калі гэтыя расійскія спецыялісты ці самі націснулі кнопку (на сістэме СПА, у выніку чаго быў знішчаны турэцкі самалёт), ці, па меншай меры, стаялі побач з сірыйскімі афіцэрамі, якія зрабілі гэта», — цытавала ў ліпені брытанская газета The Sunday Times ананімную крыніцу ў ВПС Ізраіля.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым8

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве затрымалі беларуса з фальшывым пасведчаннем кіроўцы3

У Мінску дабудоўваюць сучасны дзіцячы садок з басейнам

Памілаваныя 20 палітвязняў14

Мінабароны паказала, як «Арэшнік» заступаў на баявое дзяжурства7

Закрываецца вядомая бургерная на Кастрычніцкай у Мінску4

«Пасля развалу СССР адмовіўся мяняць пашпарт». Гісторыя Славы Э., якога знайшлі ў доме з сабакамі, атрымала працяг2

У Беларусі здабылі рэкордны аб’ём нафты

Мілеўскі: Самае складанае — жыць як Раналду. Мне ж трэба выпіць піва, выпіць віна

Сіла тыктока. Жанчына паскардзілася на павольны інтэрнэт ад «Белтэлекама» — там раптам адрэагавалі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым8

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць