Меркаванні

Лепшая жызьнь

Ад старых людзей часта можна пачуць такія словы: “Лукашэнка самы лепшы і харошы на нашай зямлі. Ён даў нам жызьнь”.

Ня трэба наракаць на просты люд. Што ён бачыў за сваё жыцьцё за саветтамі? Неяк давялося глядзець кінахроніку 1930-х. Працоўныя і сяляне перад камэрай славілі шчасьлівае жыцьцё, выступаючы на нейкім сходзе. Зразумела, галоўным дабрадзеем быў таварыш Сталін і партыя бальшавікоў. Дасюль помняцца словы адной працоўнай: “Ці маглі б мы, простыя кабеты, некалі думаць, што яшчэ за нашым жыцьцём будзем вадзіць сваіх дзяцей у садкі, езьдзіць адпачываць на курорты?... Дзякуй таварышу Сталіну, што даў нам жыцьцё, даў магчымасьць адпачыць на курорце!… І гэта хочуць у нас забраць праклятыя трацкісты й бухарынцы… Дзякуй таварышу Яжову, што перапыніў іх варожыя намеры”.

Потым нашыя бабулі й дзядулі хвалілі Брэжнева, за якім жыцьцё падавалася ім раем. Пасьля хрушчоўскіх трудаднёў заробкі, пашпарты і магчымасьць адправіць дзяцей у людзі падаваліся вяршыняй жыцьцёвых дасягненьняў.

Жыцьцё працягвае сваю хаду, тэхнічны і культурны прагрэс дабіраецца паціху і да нас, як бы мы ні намагаліся гэта запыніць.

Зараз народ пачаў атрымліваць нейкія палёгкі, стаў палучаць крыху больш і нават мае права (але не магчымасьці) атрымаць крэдыт пад будаўніцтва асабістага жытла. Можна браць у банках пазыкі на куплю аўто і DVD-прайгравальнікаў з хатнімі кінатэатрамі – чым жа не вяршыня мараў для большасьці.

Магчыма ў будучыні цяперашнія апазыцыйныя дзеячы будуць казаць сваім унукам: “Дзякуй глябалізму, жыцьцё нам даў — гіпэрмаркеты і рэстараны ў кожнай вёсцы. Крэдыты на прыватныя палёты ў космас узяць можна. Ці маглі б мы пра гэта некалі нават марыць?”

Каментары

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма16

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Мікола Дзядок выпусціў кнігу пра гродзенскую турму

Украінскія дроны атакавалі Яраслаўль. У Маскве закрывалі аэрапорты2

Праваабаронцы паведамілі пра больш чым 10 ператрусаў у Беларусі, што прайшлі ўчора1

«Я была толькі абалонкай чалавека». Кайлі Міноўг расказала, як у яе другі раз дыягнаставалі рак і як яна не хацела пра гэта расказваць

Гомельскага таксіста асудзілі да калоніі па трох палітычных артыкулах2

У Баранавічах відавочцы выратавалі траіх маленькіх дзяцей падчас пажару ў кватэры1

На Камароўцы сталі прадаваць абрыкосы, а яшчэ шмат кавуноў, клубніц. І куды без маладой бульбы?4

Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу20

«Белавія» аднавіла палёты ў Туніс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма16

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць