Грамадства11

На Докшыччыне аднаўляецца яшчэ адна сьвятыня

У Гнязьдзілаўскім Двары на Докшыччыне пачынаецца аднаўленьне каталіцкай капліцы. 15 красавіка 2007 ўпершыню за амаль 70 год тут была адпраўлена ўрачыстая Сьвятая Імша.

15 красавіка 2007 гда, на сьвята Божай Міласэрнасьці, у каталіцкай капліцы ў Гнязьдзілаўскім Двары (Докшыцкі раён) упершыню з 1939 года была адпраўлена Сьвятая Імша, якую цэлебравалі а. Марэк Пасют (OFMCap), а. Андрэй Жылевіч(OFMCap) і а. Андрэй Букштан (OFMCap). На ўрачыстасьці прысутнічала больш за сотню жыхароў Гнязьдзілава і Докшыц.

Капліца ў Гняздзілаўскім Двары была ўзведзена ў сярэдзіне 19 стагоддзя як пахавальня ўладальнікаў тутэйшага маёнтка Шышкаў і Козел-Паклеўскіх. У савецкі час мясцовыя школьнікі разрабавалі пахаванні. Старажылы згадваюць, як хуліганы выцягвалі труны з пахаванняў на вадаём і каталіся на іх, як на лодках, прыносілі чарапы ў школу. У 2004 годзе пустая капліца была падпалена, але агонь своечасова паспелі патушыць.

“Стаім усе перад сьвятыняй, у якой служылі Богу людзі, у якой таксама да вайны адпраўлялася ня раз Сьвятая Імша. Пасьля вайны сёньня Імша адпраўляецца першы раз. Пан Езус хоча, каб Сьвятая Эўхарыстыя вярнула нам веру ў тое, што Ён ёсць міласэрны і што Ён між намі. Ён хоча аднавіць ня толькі матэрыяльны храм, гэтую капліцу, але і духоўны храм, якім зьяўляемся мы самі. Сьвятую Імшу адпраўляем за ўсіх жыхароў Гнязьдзілава, за тых, якія да нас жылі тут, працавалі цяжка і сумленна, сумленна жылі, памёрлі, былі пахаваныя тут і ў іншых мейсцах, на Гнязьдзілаўскіх могілках, як за каталікоў, так і за праваслаўных. І таксама молімся за жывых, якія сёньня жывуць, таксама за праваслаўных і за каталікоў, за кожнага жыхара. Хай Бог увайдзе ў нашыя дамы, нашыя сем’і, нашае жыцьцё,”- сказаў напачатку Імшы а. Марэк Пасют.

У бліжэйшы час плянуецца адрамантаваць капліцу і добраўпарадкаваць тэрыторыю каля яе. Капліца будзе называцца ў гонар Божай Міласэрнасьці.

Фота Кастуся Шыталя, radzima.org

Каментары1

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць