Эканоміка11

Дэпутаты прынялі праект бюджэту на 2013 год у другім чытанні

Палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі прыняла ў другім чытанні законапраект «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2013 год».

Як паведамлялася, праект рэспубліканскага бюджэту на наступны год сфарміраваны на бездэфіцытнай аснове.
Агульная сума даходаў кансалідаванага бюджэту на 2013 год прагназуецца ў памеры Br197,41 трлн., або 31,3 працэнта ВУП. Даходы па праекту рэспубліканскага бюджэту прадугледжваюцца ў суме Br121,72 трлн., або з ростам да чаканага выканання 2012 года на 26,1 працэнта. Асноўныя крыніцы падатковых даходаў рэспубліканскага бюджэту — падатак на дабаўленую вартасць, акцызы, падатковыя даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці.

Расходы кансалідаванага бюджэту на 2013 год прагназуюцца ў суме Br197,41 трлн. Расходы па праекту рэспубліканскага бюджэту сфарміраваны ў суме Br121,72 трлн.

У 2013 годзе асноўныя мэты для сектара дзяржаўных фінансаў — павышэнне ўстойлівасці і канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі, гарантаванае выкананне фінансавых абавязацельстваў бюджэту перад знешнімі і ўнутранымі крэдыторамі, а таксама захаванне якасці бюджэтных паслуг і сацыяльная абарона слабаабароненых катэгорый насельніцтва.

У наступным годзе захаваецца сацыяльная накіраванасць расходаў бюджэту. Значную частку ў ім складуць расходы на аплату працы, пенсіі, стыпендыі, дапамогі, іншыя выплаты, сродкі на выкананне дзяржаўных сацстандартаў. Прыярытэты бюджэтнай палітыкі: ахова здароўя, адукацыя і навука

Каментары1

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалілі праваабаронца Уладзя Лабковіча1

Віктар Бабарыка ў спісе памілаваных8

«Байсол» запусціў збор для палітвязняў, вызваленых 13 снежня2

Выйшлі на свабоду некалькі іншаземцаў і беларусаў з замежнымі пашпартамі1

Зяленскі: Беларусь аддала Украіне яшчэ пяць асуджаных украінцаў2

На свабодзе Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі9

Лукашэнка памілаваў 123 зняволеных9

Марыя Калеснікава выйшла на свабоду5

У Крычаве пасля аварыі пачалі аднаўляць ацяпленне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні73

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць