Грамадства44

Лукашэнка — парламенту: Атакі нядобразычліўцаў адбітыя

Чатыры гады працы палаты прадстаўнікоў 4-га склікання былі няпростым часам. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 11 кастрычніка на заключным пасяджэнні нацыянальнага сходу 4-га склікання.

«Крызісныя з’явы ў эканомікі дакаціліся і да Беларусі. Нашы знешнія і ўнутраныя нядобразычліўцы пастаянна атакавалі дзяржаву, спрабуючы разбурыць галоўную заваёву апошняга дзесяцігоддзя — стабільнасць, спакой і мір у грамадстве.
Мы гэта пераадолелі. У гэтым ёсць і заслуга парламента», — заявіў Лукашэнка.

Усе гэтыя гады, па яго словах, парламент заставаўся «найважнейшай апорай палітычнай стабільнасці, змацоўваў адзінства ўлады і грамадства, спакойна, мудра ствараў заканадаўчыя ўмовы для рэалізацыі стратэгічнага курсу нашай дзяржавы».

Лукашэнка адзначыў, што за чатыры гады працы палата прадстаўнікоў прыняла больш за 430 законаў. «Прынятае вамі заканадаўства дапамагае развіваць эканоміку, палепшыць жыццё людзей, абараняць іх інтарэсы», — падкрэсліў ён.

У прыватнасці, удакладніў Лукашэнка, удалося наладзіць эфектыўны механізм узаемадзеяння паміж абедзвюма палатамі парламента, урадам і Адміністрацыяй прэзідэнта.

Акрамя таго, лічыць Лукашэнка, палаце прадстаўнікоў ўласцівая аператыўнасць пры працы з дакументамі.

«Для вас стала нормай прыняцце закона на працягу года. Лічу, што менавіта зладжанасць і аператыўнасць работы парламентарыяў шмат у чым дазволілі вырашаць важнейшыя задачы забеспячэння досыць высокіх тэмпаў эканамічнага развіцця, сацыяльнага міру і стабільнасці ў грамадстве на фоне крызісных з’яў у сусветнай эканоміцы», — сказаў Лукашэнка.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба40

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска загінуў мужчына, які катаўся па Свіслачы на сапбордзе3

Лукашэнка на Лагойшчыне пакалупаўся вілкамі ў цялячым гноі32

Праз порт у Клайпедзе ў мінулым годзе перавезлі каля 1 мільёна тон беларускіх і расійскіх грузаў5

У Дубаі абломкі іранскай ракеты ўпалі каля пяцізоркавага гатэля ВІДЭА2

ЦАХАЛ заявіў пра завяршэнне маштабнага ўдару па Іране2

У Ізраілі паказалі ўдары па іранскіх вайскоўцах, якія рыхтавалі ракеты да пуску ВІДЭА2

Падчас атак на Іран маглі загінуць міністр абароны і камандзір Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі3

Над Мінскам сёння бачылі перыстыя аблокі ФОТАФАКТ2

NASA адклала высадку астранаўтаў на Месяц да 2028 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба40

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць