Галоўны трэнер зборнай Беларусі пасля паразы ад каманды Іспаніі (0:4) сказаў, што шанцаў выйсці з групы ў беларусаў не засталося.
Які быў план на гульню?
Не адседжвацца ў абароне, гуляць у футбол. Навязаць суперніку контргульню.
Вы казалі, што важна згуляць так, каб не было сорамна перад заўзятарамі. Даруюць вам гледачы 0:4?
Заўзятараў апытвайце. 0:4 — вельмі вялікі лік. Аднак ўзровень камандаў не супастаўны. З якой хуткасцю каманда Іспаніі рухаецца, думае!
Не баіцеся, што гэта стане псіхалагічным ударам перад матчам з Грузіяй?
Не. У распранальні гутарыў з хлопцамі. Нам пакуль цяжка гуляць з такімі камандамі, як Іспанія. Аднак з Грузіяй мы будзем гуляць на перамогу.
Згубленыя шанцы выйсці з групы?
У нас у групе два вельмі моцныя супернікі. Шанцаў першапачаткова было вельмі няшмат. Казаў і яшчэ раз кажу, што нам рэальна змагацца за трэцяе месца.
Лічыце гульню зборнай Іспаніі — эталонам?
Зборная Іспаніі — найлепшая каманда, якую я бачыў у сваім жыцці…
***
У аўторак, 16 кастрычніка, зборная Беларусі згуляе ў Мінску з Грузіяй. Пачатак гульні, а
Становішча камандаў: Іспанія, Францыя — 6 балаў (пасля 2 гульняў), Грузія — 4 (3), Фінляндыя — 1(2), Беларусь — 0 (3).
Каментары