Расійскі апазіцыйны актывіст Леанід Развазжаеў напісаў яўку з павіннай, у якой заявіў, што фінансаванне масавых беспарадкаў на тэрыторыі Расіі ажыццяўлялася з боку грузінскага «канструктара каляровых рэвалюцый» Гіві Таргамадзэ, паведамляе ў панядзелак прэс-служба Следчага камітэта Расіі.

18 кастрычніка апазіцыянер быў абвешчаны ў федэральны вышук па крымінальнай справе наконт падрыхтоўкі да арганізацыі масавых беспарадкаў, паводле вынікаў праверкі фактаў, выкладзеных у фільме «Анатомія пратэсту-2». СКР ў панядзелак паведаміў пра яго арышт.

Паводле дадзеных прэс-службы Следчага камітэта, 21 кастрычніка Развазжаеў сам звярнуўся ў ГУ СКР і паведаміў пра намер заявіць яўку з павіннай, у якой паведаміў пра дэталі падрыхтоўкі ім, Сяргеем Удальцовым, Канстанцінам Лебедзевым і іншымі людзьмі да арганізацыі ў Расіі масавых беспарадкаў.
Развазжаеў, па інфармацыі СКР, таксама паведаміў аб дачыненні ўсіх гэтых людзей да беспарадкаў, якія адбыліся 6 мая 2012 года на Балотнай плошчы.

У той жа час дарадца па пытаннях грамадскай інфармацыі Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ) Аляксандра Макоўская распавяла Бі-Бі-Сі,

што ў пятніцу, 19 кастрычніка, Развазжаеў звярнуўся па кансультацыю аб прадастаўленні прытулку ў арганізацыю-партнёр ААН у Кіеве. Падчас кансультацыі расеец ненадоўга выйшаў з будынка і знік.

Паплечнікі Развазжаева сцвярджаюць, што яго выкралі расійскія спецслужбы і на прыватным самалёце даставілі ў Расею з Кіева.

У ноч на панядзелак выданне Life News размясціла відэа, на якім мужчына, падобны на Развазжаева, прамаўляе ў камеру: «Скажыце, што мяне катавалі… Двое сутак мяне катавалі».

У бліжэйшы час апазіцыянеру будзе прад’яўлена абвінавачванне.

Вядомы крытык Крамля, дэпутат-справядлаварос Ілля Панамароў, памочнікам якога працаваў Развазжаеў, і сваякі апазіцыянера апавешчаныя пра яго затрыманне і крымінальны пераслед, дадае СКР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?