Не думай, што гэта лёгка —
Чуць, як грызуць знутры
Сэрца тваё і лёгкія
З вечара да зары.
Але перамога салодкая
Вуснамі зліжа мёд:
Залежы, поўнач, ходка,
Рэйкі, калючы дрот…
Задратаванае сэрца
Сыпле вуголлем вон
«Буржуйкі прыкрыйце дзверцу,
Каб не спаліць вагон…»
-
70‑гадовы пенсіянер выдаў свой першы раман сам. «Тэа з Голдэна» стаў бестсэлерам
-
«Дом, у якім…» Марыям Петрасян — расказваем пра культавую для пакалення 2010‑х кнігу-бестселер, якую пераклалі на беларускую мову
-
Абвешчаны доўгі спіс намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройця за найлепшую беларускую кнігу 2025 года
Каментары