Грамадства

Старшыні профільных камісій палаты прадстаўнікоў абіраюцца на безальтэрнатыўнай аснове

У палаце прадстаўнікоў завяршылася вылучэнне кандыдатаў на пасады старшыняў профільных камісій. Галасаванне па кіраўніках усіх 14 камісій будзе праходзіць на безальтэрнатыўнай аснове.

Вылучэнне прэтэндэнтаў праходзіла па аднолькавай схеме: адзін з дэпутатаў прапаноўваў кандыдатуру, затым выступалі сам прэтэндэнт і некалькі дэпутатаў у яго падтрымку.

Ніводны з дэпутатаў самастойна сваю кандыдатуру на пасаду старшыні камісіі не вылучаў.

На пасаду старшыні камісіі па заканадаўстве вылучана Людміла Міхалькова (да абрання — старшыня Гомельскага абласнога суда); дзяржаўным будаўніцтве і мясцовым самакіраванні — Аляксандр Зазуля (дэпутат чацвёртага склікання); нацыянальнай бяспецы — Аляксандр Мяжуеў (начальнік Галоўнай ваеннай інспекцыі Узброеных сіл); эканамічнай палітыцы — Уладзімір Краўцоў (першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама); бюджэце і фінансах — Людміла Дабрыніна (старшыня Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў); аграрных пытаннях — Віктар Шчацько (намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама); пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы — Сяргей Канопліч (узначальваў гэтую ж камісію ў ПП НС мінулага склікання); правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі — Андрэй Навумовіч (старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў); адукацыі, культуры і навуцы — Генадзь Пальчык (дырэктар Навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі»); працы і сацыяльных пытаннях — Уладзімір Васіленка (дэпутат ПП НС чацвёртага склікання); ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы — Аляксандр Цацоха (кіраўнік УА «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі каледж»); жыллёвай палітыцы і будаўніцтве — Уладзімір Пузырэўскі (памочнік прэзідэнта — галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці); прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі — Дзмітрый Харытончык (намеснік генеральнага дырэктара па якасці ААТ «БелАЗ»); міжнародных справах — Мікалай Самасейка (дэпутат ПП НС мінулага склікання).

Каментары

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну19

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

Дом толькі вырас, а кватэр у ім ужо няма? Як пажывае шматпавярхоўка на Валгаградскай у Мінску

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму45

Кушнер распавёў, у якім выпадку Трамп ухваліў бы гарантыі бяспекі для Украіны паводле ўзору артыкула 5 НАТА4

Мікола Дзядок апублікаваў свой «спіс таго, што варта прачытаць», які ў яго склаўся ў турме. Там больш за 270 твораў!2

Імбір, вітаміны ці кантрасны душ? Што сапраўды дапамагае абараніцца ад прастуды1

Ці шкодна глядзець відэа на падвоенай хуткасці3

Ярашук расказаў, як Галіна Лукашэнка запрасіла Еўдакімава на гарбату3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчаткамі22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну19

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць