«Ну, будзем ехаць!» — «Едзьма, браце!» — гэта радкі з «Новай зямлі» Якуба Коласа.Дзеясловы загаднага ладу з канчаткам -ма (-мо), уласцівыя асабліва гаворкам поўдня і захаду Беларусі, шырока ўжываліся ў літаратурнай мове
У нас любяць паўтараць выказванне сусветнай славутасці, што наша мова ў найбольшай чысціні захавала агульнаславянскае, спрадвечнае. А як даходзіць да рэальнай патрэбы прызнаць нарматыўнасцьякога-небудзь спецыфічнай беларускай моўнай з’явы, то хутчэй спяшаемся аднесці іх да ўстарэлых або дыялектных.
Гэтак Павел Шуба ў дапаможніку для студэнтаў «Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія» (1987) узяў ды абвясціў форму на -ма: хаваймася, ежма, станьма, дайма — «дыялектнай». Гэта была форма русіфікацыі: выцясняць з нормы ўсе граматычныя формы, што не супадалі з расейскімі.
Нягледзячы на такія спробы,
Людзі! Ратуйма нашых дзяцей (Маладосць. 1994. № 6).
Усё на свеце павучальна. Не лянуймася вучыцца (Звязда.
Не спяшаймася секчы (Мінская праўда.
Не забываймася, што Ісламская рэвалюцыя таксама доўжылася амаль паўтара года (Наша Ніва.
Лунае высокае рэха: яднаймася! (Н.Мацяш).
Ну,
Згадайма такія цэнтры, як «Менск», «Полацк» (В.Скарабагатаў).
Загляньма ў раздзел [кнігі]… (Л.Корань).
Спяшаймася! Пойдзем лесам да ракі (М.Лынькоў).
Станьма, брацця, у шых паходны (Алесь Гарун).
Варта адзначыць: форма загаднага ладу з канчаткам -ем (-эм) таксама правільная і беларуская, і ўжываць яе зусім нармальна.
У сваім доме навядзем парадак самі (ЛіМ.
Але набярэмся смеласці і… спусцімся ў лёхавую частку дома (Звязда.
Зберажэм усё роднае (Беларуская мова і літаратура ў школе. 1991. № 1).
Азірнемся, напрыклад, на Польшчу (Крыніца. 2001. № 3).
Бярэмся, унучак. Пакуль той рух, пакуль паз’язджаюцца… дык мы і зробім яшчэ
Але зірнем з дарогі ўправа (Якуб Колас).
У некаторых дзеясловаў формы
Дзеяслоўныя формы з канчаткам -ма — патрэбныя, адметныя, яны вызначаюць самабытнасць роднай мовы і служаць захаванню яе сістэмы.
Таму на заканчэнне хочацца пераадрасаваць усім нам, носьбітам і захавальнікам роднай мовы, словы Янкі Купалы:
Дык любімася, суседзі,
Кіньма сваркі, звадкі;
Жыйма, як родныя дзеці
Адной нашай маткі.
Каментары