Надвор'е11

Заўтра — таксама мокры снег

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі будзе пахмурна, ноччу з праясненнямі. На значнай частцы тэрыторыі невялікія ападкі, галоўным чынам снег, мокры снег. У асобных раёнах слабыя туман і галалёд. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні 4—9 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 2—8°С, максімальная днём мінус 2 — плюс 3°С, па паўднёвым захадзе да плюс 5°С.

У Мінску заўтра, 31 кастрычніка, чакаецца невялікі мокры снег. Слабы галалёд. На дарогах галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні 4—9 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 3—5°С, максімальная днём каля 0°С.

У наступныя двое сутак па краіне будзе пахмурна з праясненнямі. 1 лістапада месцамі невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), туман, слабы галалёд. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с, па паўднёвым захадзе да 15—20 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 6 — плюс 1°С, пры праясненнях па паўночным усходзе да мінус 8°С; максімальная днём ад мінус 1°С па паўночным усходзе да плюс 8°С па паўднёвым захадзе рэспублікі.

2 лістапада на большай частцы тэрыторыі ападкі, галоўным чынам дождж, у асобных раёнах моцныя ападкі, туман. Ноччу па паўночным усходзе слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 6—11 м/с, у асобных раёнах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад мінус 2°С па паўночным усходзе да плюс 8°С па паўднёвым захадзе;

максімальная днём плюс 1—8°С, па паўднёвым захадзе рэспублікі плюс 9—12°С.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Еменскія хусіты заявілі пра сваё далучэнне да вайны супраць Ізраіля4

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць