Свет3333

Абама перамог. ЗША чакаюць самыя цяжкія гады?

Хоць супернікі падышлі да выбараў уровень, Абама перамог у так званых «зменлівых штатах» і таму стане прэзідэнтам.

Як вынікае з падліку галасоў, за дзейнага прэзідэнта Абаму прагаласавала каля 50% выбарцаў, а за ягонага суперніка Міта Ромні з Рэспубліканскай партыі прагаласавала — каля 48%. Але галасы ў Амерыцы лічацца не агулам, а асобна па штатах — праява федэралізму і самастойнасці дзяржаўных адзінак. У Фларыдзе Абама абышоў Ромні на 0,5% галасоў, у Агаё — на 1,8%. Падлік галасоў на выбарах прэзідэнта ў большасці штатаў адбываецца па прынцыпе winner takes all, пераможца атрымлівае ўсе. Абаму ўдалося перамагчы ў большасці штатаў, тым самым забяспечыўшы сабе перавыбранне на пасаду прэзідэнта. Таму Барак

Абама атрымае большасць галасоў у сімвалічнай калегіі выбарцаў.
Ён мае прынамсі 303 выбаршчыкаў, ягоны асноўны канкурэнт Міт Ромні — менш за 240. Ромні ўжо прызнаў паразу і павіншаваў суперніка.

Упершыню ад 1816 года ў Амерыцы тры прэзідэнты запар выйгравалі па два тэрміны запар. Упершыню прэзідэнта пераабралі пры такім высокім узроўні беспрацоўя.

За ліберала Абаму галасавалі 55% жанчын, 60% маладых выбарцаў да 30 гадоў, 69% іспанскамоўных амерыканцаў, 93% чарнаскурых. За кансерватара Ромні галасавала 58% белых, большасць мужчын і пажылы выбарцаў.

Выбары ў Амерыцы — гэта складаны механізм мабілізацыі «сваіх» выбарцаў на ўчасткі, агромністыя вытраты на мэтавую агітацыю.

Выбары скончыліся, цяпер пачынаюцца праблемы.
Па-першае, ЗША вычарпала ўстаноўлены Кангрэсам ліміт выдаткаў. Цяпер, калі не будзе прынята тэрміновых бюджэтных захадаў, згодна з амерыканскім законам, дзяржаўныя расходы будуць абрэзаны на 600 мільярдаў даляраў. Гэта каласальная сума, якая роўная дваццаці гадавым ВУП або сарака гадавым бюджэтам Беларусі. Амерыканская дзяржава аўтаматычна стане менш траціць, а грамадзяне — плаціць новыя падаткі. Гэта прывядзе да скарачэння эканомікі, а яно, у сваю чаргу, да дэфіцыту ў пенсійных фондах і зніжэння цэнаў на энерганосьбіты.

З другога боку, Еўропа. Там таксама некаторыя краіны жылі не па сродках.
І там таксама ўрады «прытрымлівалі сітуацыю» да выбараў у Амерыцы, каб стрымаць панічны сцэнар. Нягледзячы на дапамогу Грэцыі, яе замежны доўг працягвае назапашвацца. Грэкі па-ранейшаму недаплачваюць падаткі. Опцыя кіраванага дэфолту застаецца на стале, а з ёй — непрадказальны сцэнар для еўра.

З трэцяга боку, Кітай, які вычэрпвае запас росту з нізкага старту
і дзе ў гэтым месяцы таксама адбудзецца змена кіраўніцтва — там, праўда, без выбараў і без спыту волі народу, рашэннем вузкага кола эліты.

Наступныя паўгода будуць нервовымі для ўсяго свету.

Мо таму пераможца Абама не выглядаў асабліва захопленым на апошніх перадвыбарчых мітынгах. Палітыка вялікіх трат, якую ён праводзіў, не дала пакуль вялікага эканамічнага росту. У той жа час

за чатыры гады кіравання Абамы дзяржаўная запазычанасць ЗША вырасла на астранамічныя 4 трыльёны даляраў, да гістарычнага рэкорду. Некаторыя эксперты лічылі, што бізнэсовец Ромні вёў бы палітыку меншых тратаў і быў бы лепшым «антыкрызісным мэнэджарам».
Рэспубліканцы на давыбарах захавалі кантроль над палатай прадстаўнікоў, таму праводзіць свае рашэнні Абаму будзе няпроста: прыйдзецца ахвяраваць сваімі інтарэсамі.
У другім тэрміне чарнаскураму прэзідэнту Амерыкі прыйдзецца сплочваць за шчодрасць першага.

Каментары33

Цяпер чытаюць

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

На Сенненшчыне ўпаў беспілотнік4

МАРГ прызнала неэтычнай рэкламу шаўрмы: «абясцэньвае жыццё жывой істоты»2

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»7

«Сітуацыя значна больш сур’ёзная». Хакеры ў Літве скралі каля 600 тысяч запісаў, у тым ліку літоўскіх разведчыкаў5

У пункце пропуску «Казловічы» фура наехала на 24‑гадовага супрацоўніка лагістычнай кампаніі

Букмекеры, «наша кава» ў «Мак.бай» і ваяўнічыя літоўцы. Паглядзелі новае гумарыстычнае шоу ад СТБ8

Сельскі злодзей з Любаншчыны паехаў фарсіраваць Северскі Данец — толькі праз год сваякі заўважылі, што ён згінуў4

У Крамлі пракаментавалі зварот Звягінцава да Пуціна «скончыць ужо гэтую бойню»8

Ціханоўская наведала Чарнобыльскую АЭС1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць