Грамадства

БАЖ хадайнічае пра разблакаванне рахунку «Arche-Пачатак»

Кіраўніцтва журналісцкай арганізацыі звярнулася да дырэктара ДФР.

6 лістапада кіраўніцтва журналісцкай арганізацыі адправіла афіцыйны ліст дырэктару Дэпартамента фінансавых расследаванняў (ДФР) Камітэту дзяржкантролю Рыгору Вярэмку.

«ГА „Беларуская асацыяцыя журналістаў“ звяртаецца да Вас з нагоды сітуацыі, якая склалася вакол часопіса „Arche“ і вельмі трывожыць прадстаўнікоў журналісцкай супольнасці Беларусі», — гаворыцца ў пасланні.

Пачынаючы ад затрымання 14 верасня ў Гродне тагачаснага галоўнага рэдактара часопіса Валера Булгакава і да цяперашняга моманту адбываюцца падзеі, якія могуць паставіць крыж на далейшым існаванні выдання, — выказвае апасенне арганізацыя.

У прыватнасці, у межах праверкі дзейнасці рэдакцыі Упраўленне ДФР па Мінскай вобласці і г. Мінску вынесла прадпісанне прыпыніць аперацыі па рахунках «Arche-Пачатак», — нагадвае ГА «БАЖ».

«Прадпісанне было вынесена нібыта на падставе адмовы прадаставіць для праверкі дакументы бухгалтарскага і падаткавага ўліку і іншыя дакументы, звязаныя з фінансава-гаспадарчай дзейнасцю рэдакцыі. Па інфармацыі, якую ГА „БАЖ“ атрымала ад сябраў арганізацыі — супрацоўнікаў часопіса — ніякіх адмоваў у прадастаўленні УДФР дакументаў ад іх не паступала. Сітуацыя з’яўляецца следствам супярэчлівых патрабаванняў супрацоўнікаў УДФР, якія выказваліся ў вуснай форме», — піша ГА «БАЖ».

Аўтары ліста прыгадваюць праграму БТ «Зона Х», у якой сярод іншых браў неназваны супрацоўнік УДФР. «Абвінавачанні, што прагучалі па БТ, даюць падставы дапускаць палітычныя матывы пераследу часопіса»,- гаворыцца ў лісце ГА «БАЖ». — Безумоўна, ДФР мае поўнае права правяраць дзейнасць суб’ектаў гаспадарання, у тым ліку і рэдакцыю часопіса. Але, на нашу думку, блакаванне рахунку часопіса з’яўляецца крайняй мерай уздзеяння, у прымяненні якой не было пільнай патрэбы. Між тым, менавіта праз гэта часопіс пазбаўлены магчымасці выконваць свае абавязкі перад чытачамі і найперш перад падпісчыкамі».

Каментары

Цяпер чытаюць

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем2

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

Усе навіны →
Усе навіны

Маск анансаваў масавую вытворчасць электрагрузавікоў Tesla Semi3

Яўгенія Сугак расказала, ці яна застаецца працаваць у штабе Бабарыкі7

Колькі аўтамабілістаў аштрафавалі ў Мінску за непрыбраны снег?

Фядута расказаў пра агледзіны Някляева ў 2010 годзе3

Закрылася ютуб-шоу «Мне таксама не падабаецца»15

Папулярны італьянскі востраў абмяжоўвае памер турыстычных груп3

Зяленскі патлумачыў, чаму Украіна б'е па энергетычных цэлях у Расіі1

Сяброўка Віктара Лукашэнкі рыхтуецца адкрыць трэцяе бістро ў Мінску2

Што будзе з «Белвестам», які мае мільённыя даўгі?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем2

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць