Грамадства22

Альбомы «Прэс-фота Беларусі» затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы

42 асобнікі за 2011 год вынялі для экспэртызы на мытным пункце «Каменны лог».

Пра гэта радыё «Свабода» паведаміла Юлія Дарашкевіч, фатографка й арганізатарка конкурсу «Прэс-фота Беларусі». 42 альбомы за 2011 год вынялі для экспэртызы на мытным пункце «Каменны лог».

Дарашкевіч: «Мытнікі паглядзелі, што ў альбоме ёсьць фотаздымкі, і вырашылі альбомы выняць, каб праверыць, ці няма там якой інфармцыі, якая шкодзіць беларускай дзяржаве».

Юлія Дарашкевіч кажа, што гэтыя альбомы былі выдадзены цалкам легальна і ўсе мыты на іх даўно сплачаныя.

«Мы трымаем пэўную колькасьць альбомаў за мяжой, бо часта арганізоўваем там выставы „Прэс-фота Беларусі“. Мы казалі мытнікам, што дакумэнты на ўвоз гэтых альбомаў у Беларусь ужо ёсьць у іх базе, але яны не змаглі ў сябе гэта пацьвердзіць».

Альбомы «Прэс-фота Беларусі» ўжо аднойчы вымаліся для экспэртызы два гады таму. Іх вярнулі празь месяц.

«Прэсфота Беларусі» — гэта адкрыты незалежны конкурс прэс-фатаграфіі ў Беларусі. Ён праводзіцца штогод.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?10

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Усе навіны →
Усе навіны

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы86

Маладую маці з Гомеля асудзілі за палітыку6

УСУ апублікавалі відэа знішчэння дэсантных караблёў у бухце Севастопаля4

Дызайнерка стварае шыкоўныя інтэр'еры з беларускім каларытам ФОТЫ4

МТЗ пачаў вырабляць па 90 супертрактароў за месяц11

УСУ нанеслі паўторны знішчальны ўдар па НПЗ і порце ў Туапсэ20

У Беларусі нельга проста так пахаваць гадаванца. Што тады рабіць і колькі гэта каштуе13

У часы ШІ каштоўнымі кадрамі робяцца тыя, хто ўмее гуртаваць і сцэментоўваць

Былая палітзняволеная Наста Лойка ўпершыню за 3,5 года ўбачылася са сваім сабакам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?10

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць