Усяго патроху

Жыхары паўднёваафрыканскага гарадка паскардзіліся на шумных пінгвінаў

Жыхары невялікага паўднёваафрыканскага гарадка Бэціс-Бэй, размешчанага за 68 кіламетраў на поўдзень ад Кейптауна, паскардзіліся на шумных пінгвінаў, што аблюбавалі іх двары.

Як паведамляе CNN, птушкі сталі заходзіць у двары дамоў пасля таго, як агароджа, якая аддзяляе жытло пінгвінаў на ахоўнай запаведнай тэрыторыі ад жылых кварталаў, была зламаная.

Цяпер птушкі ходзяць па кустах ці блукаюць па садах.
Пенсіянерка Барбара Уолерс заявіла, што ёй цяжка даецца суседства птушкамі, занесенымі ў Чырвоную Кнігу ПАР. «Іх пёры і пух лётаюць па ўсім двары, залятаюць у хату і пякельна смярдзяць.
Акрамя таго, яны невыносна гучна крычаць па начах», — адзначыла жанчына.

Як хутка ўлады плануюць адрамантаваць плот і загнаць птушак назад, не ўдакладняецца. Спецыялісты заклікалі жыхароў курортнага мястэчка, куды турысты прыязджаюць спецыяльна дзеля пінгвінаў, праявіць цярпенне і не злавацца на птушак.

На тэрыторыі запаведніка ў Бэціс-Бэй пражываюць афрыканскія пінгвіны,
самыя буйныя з акулярных пінгвінаў (яны дасягаюць да 70 сантыметраў і важаць да 5 кілаграмаў).

Іх яшчэ называюць аслінымі пінгвінамі — гэту назву птушкі атрымалі за гукі, якія сапраўды нагадваюць крык асла. Гэтыя птушкі з’яўляюцца рэдкімі, так як у пачатку XX ст. былі амаль цалкам знішчаныя (з-за збору яек), і цяпер іх папуляцыя знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура29

Каля чвэрці кватэр, купленых летась, мінчукі набылі ў прыгарадзе

У Варшаве пасялілі чалавекападобнага робата — ён ганяе дзікоў і размаўляе з народам5

Вось што людзі пішуць аб праблемах з доступам да ютуба і тэлеграма па начах3

Стала вядома, якую патэнцыйную здзелку абмяркоўваюць ЗША і Іран2

У Мазыры затрымалі праваабаронцу Уладзіміра Целяпуна1

«Белшына» просіць абараніць яе ад канкурэнцыі з боку кітайцаў4

Лукашэнка: Трамп паказаў усяму свету і сапраўднае аблічча ЗША, і абмежаванасць магчымасцяў ЗША31

У беларускай Вікіпедыі больш не могуць хаваць праўкі ў палітычных артыкулах. Чаму так адбылося і чым гэта пагражае?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць