Свет22

Востраў Мэн далучыўся да санкцый супраць Лукашэнкі

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе ўрада вострава.

У дакуменце, які прыводзіць сайт gov.im, нагадваецца пра абмежавальныя захады ЕС у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў і алігархаў, якія датычныя да рэпрэсій супраць насельніцтва. Таксама ў ім пералічаныя кампаніі, у дачыненні да якіх дзейнічаюць санкцыі.

Дакумент абавязвае ўсе фінансавыя ўстановы выспы спыніць адносіны з чыноўнікамі і фірмамі з «чорнага спісу», а таксама замарозіць іх рахункі.

Мэн — кароннае валоданне Вялікабрытаніі; знаходзіцца ў Ірландскім моры паміж Ірландыяй і Вялікабрытаніяй. Плошча — 572 км². Востраў Мэн — адзін з найбуйнейшых афшорных цэнтраў Еўропы і свету. Ён не ўваходзіць у ЕС.

    Нагадаем, Рада міністраў ЕС падоўжыла санкцыі ў дачыненні да Лукашэнкі і яго атачэння да 31 кастрычніка 2013 года. Адпаведнае рашэнне прынята 15 кастрычніка на пасяджэнні Рады міністраў замежных спраў краін ЕС у Люксембургу. Санкцыі ўведзеныя з-за парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і рэпрэсій супраць апазіцыі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі12

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Усе навіны →
Усе навіны

Мацкевіч — Пракоп’еву: Ціханоўскі — таксама індывідуальны гулец, сышліся дзве адзіноты. У вас абодвух нічога не атрымаецца25

Галоўны апанент Орбана прызнаўся, што ўляпаўся ў сэкс-скандал. «Класічны кампрамат расійскага тыпу»25

Вяртаецца сцюжа. Месцамі да мінус 24°С

У Мінску прадалі кватэру Герасімені9

Найбольш папулярны тэатр у Мінску пакінуў ягоны дырэктар

Уначы амаль па ўсёй краіне была плюсавая тэмпература

Пісаў у чатах па-беларуску і сам рамантаваў сваё аўто. Кіраўніка інавацый IT-кампаніі 4RM Systems кінулі за краты за палітыку1

Лукашэнка прыехаў на «раптоўную» праверку боегатоўнасці Узброеных сіл. Міністра папярэдзілі а 7‑й раніцы15

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі12

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць