Здарэнні1515

Следчы СК абараніў дзевяцігадовую дзяўчынку ад педафіла, заспеўшы таго на месцы злачынства

12 лістапада каля 19-й вечара маёр юстыцыі старшы следчы Ваўкавыскага раённага аддзела Следчага камітэта Валяр’ян Мураўка, пачуўшы на пустцы крык. Ён туды, а там пабачыў мужчыну, які ляжаў на дзіцяці, што прасіла ратунку і плакала. Зламыснік кінуўся наўцёкі, але маёр яго наздагнаў і прымусіў здацца.
Затрыманым аказаўся жыхар Ваўкавыска 1973 года нараджэння, судзімы ў 2006 годзе за злоснае хуліганства і рабаванне. Прычым расследаванне той крымінальнай справы праводзіў менавіта Мураўка.

Пасля затрымання падазраванага следча-аператыўная група, што прыбыла на месца здарэння, не змагла знайсці ахвяру.

Спалоханае дзіця ўцякло.
На наступны дзень для яго ўстанаўлення Мураўка разам з супрацоўнікамі міліцыі абышлі школы горада, размешчаныя ў раёне месца здарэння. Пацярпелай аказалася дзевяцігадовая дзяўчынка, вучаніца чацвёртага класа.

Яна расказала, што вярталася дамоў са школы, калі на прыпынку да яе падсеў незнаёмы дзядзька, які стаў чапляцца, дэманстраваў свае палавыя органы,
настойваў на ўчыненні непрыстойных дзеянняў.
Затым заціснуў рукой рот і сілай выцягнуў на пустку, дзе раздзеў і наваліўся зверху.

13 лістапада Ваўкавыскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў па гэтым факце справу па ч. 2 арт. 169 КК (распусныя дзеянні, учыненыя з прымяненнем насілля). Вырашаецца пытанне зняволення падазронага пад варту. У рамках крымінальнай справы следства правярае яго на дачыненне да аналагічных злачынстваў, учыненых у мінулыя гады.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве23

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс14

У Мінску мужчына збіў іншаземку ў пераходзе метро17

Гісторыі беларускіх сем’яў, якія прайшлі праз міграцыйныя турмы ЗША5

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў5

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога8

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве23

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць