Грамадства11

Cябар «шпіёна» Гайдукова страціў працу

Яўген Канстанцінаў, кіраўнік суполкі «Саюз маладых інтэлектуалаў», мусіў звольніцца «па ўласным жаданьні» пасьля візытаў на працу «людзей у цывільным».

Яўген Канстанцінаў, кіраўнік суполкі «Саюз маладых інтэлектуалаў», мусіў звольніцца «па ўласным жаданьні» пасьля візытаў на працу «людзей у цывільным».

Актывіст апавёў, што працаваў ахоўнікам у менскай краме, і што да яго наймальніка двойчы прыходзілі супрацоўнікі КДБ:

«Прыходзілі двойчы, але на размовы мяне асабіста ня звалі — гаварылі з кіраўніцтвам. Першы раз цікавіліся нібыта маім інтэрвію Белсату, глядзелі запісы з відэакамэр, што ўсталяваныя у нашай краме.
Пра што размаўлялі другі раз, я ня ведаю, але пасьля размовы мне было прапанавана звольніцца па ўласным жаданьні. 17 лістапада я напісаў заяву, цяпер беспрацоўны».

Спадар Канстанцінаў зьвязвае цікаўнасьць «людзей у цывільным» да сваёй асобы непасрэдна з арыштам Андрэя Гайдукова, падазраванага ў здрадзе дзяржаве і шпіянажы. Гайдукоў быў намесьнікам Канстанцінава ў наваполацкай суполцы «Саюз маладых інтэлектуалаў».

Андрэй Гайдукоў быў затрыманы беларускімі спэцслужбамі 8 лістапада ў Віцебску «падчас закладкі тайніка» — так гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні КДБ. Яўгена Канстанцінава, паводле ягоных словаў, на допыты ў гэтыя структуры не выклікалі, але ён не выключае такой верагоднасьці:

«Не выключаю, што гэта яшчэ наперадзе. Тым болей, што ўжо дапыталі яшчэ аднаго нашага знаёмага, Ільлю Багданава. У яго пакуль праблем з працай няма, наколькі я ведаю.

А што да мяне, то гэта ўжо другое звальненьне ў падобных акалічнасьцях: у 2011 годзе я мусіў звольніцца з наваполацкага прадпрыемства „Нафтан“ таксама „па ўласным жаданьні“ — пасьля ўдзелу ў акцыях маўклівага пратэсту».

Ільля Багданаў распавядаў журналістам, што да яго на працу таксама прыходзілі супрацоўнікі КДБ, якія таксама пра нешта размаўлялі з кіраўніцтвам — ён працуе ў Полацкім ЖКГ. Але ніякіх наступстваў гэтых гутарак пакуль не было.

Багданава, паводле ягоных словаў, таксама вазілі на допыт у СІЗА КДБ, дзе ўтрымліваецца Андрэй Гайдукоў. Але не затрымлівалі — толькі ўзялі падпіску пра неразгалошваньне таямніцы сьледзтва па крымінальнай справе, распачатай супраць Гайдукова паводле арт. 356 «Здрада дзяржаве ў форме правядзеньня агентурнай дзейнасьці».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам14

Выключная падзея: дырэктар ЦРУ прыляцеў на Кубу9

Прапаганда паказала трэцяга затрыманага нібыта за галасаванне ў КР. Гэта настаўнік з Гродна, які раней жыў у ЗША5

У Даніі знайшлі мёртвага кіта. Гэта можа быць выратаваны два тыдні таму каля берагоў Германіі Цімі

У Мінску затрымалі арганізатара фінансавай піраміды, які за два гады ўзбіўся на 750 тысяч даляраў3

Наступнымі днямі да +27°С

УСУ знішчылі ў Крыме і на Данбасе яшчэ два ЗРК, прабіваюць калідоры ў небе над акупаванымі тэрыторыямі1

Мінчанкі заплацілі па 100 рублёў, каб з раскошай паглядзець «Д'ябал носіць Prada 2». Але ўсю раскошу атрымалі толькі блогеры12

«Нешта пайшло не так». Як беларуска ўвесь год купляла даляры і колькі страціла4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць