Усяго патроху33

Першы ў Беларусі агратурыстычны курорт будзе ў Валожынскім раёне

Аб гэтым паведаміла сёння журналістам старшыня праўлення грамадскага аб’яднання «Адпачынак у вёсцы» Валерыя Кліцунова.

Раней планавалася, што першы ў Беларусі агратурыстычны курорт з’явіцца ў Расонскім раёне. Аднак суб’ектам агратурызму, прадстаўленым у гэтым раёне, пакуль не ўдалося аб’яднацца і стварыць адзіны кластар.
Вялікіх поспехаў дасягнулі ўладальнікі сельскіх сядзіб у Валожынскім раёне, дзе ўжо створаны агратурыстычны кластар, адкрыты турысцка-інфармацыйны цэнтр і распрацаваны маршрут «Валожынскія гасцінцы».

У далейшым, як адзначыла Валерыя Кліцунова, агратурыстычныя курорты могуць быць створаны ў Капыльскім, Шчучынскім, Дрыбінскім і Расонскім раёнах.
Агратурыстычныя курорты, як чакаецца, будуць дзейнічаць на аснове кластарнай мадэлі. Прычым у іх увойдуць як прыватныя ўладальнікі сядзіб, так і агратурыстычныя комплексы, створаныя сельгаспрадпрыемствамі. Кожны агратурыстычны курорт павінен будзе мець сваю цікавую адметнасць. Напрыклад, у Дрыбінскім раёне распаўсюджана шапавальства — традыцыя ручнога вырабу валёнак.

Цяпер у Беларусі зарэгістравана 1917 суб’ектаў агратурызму, з іх амаль палавіна актыўна займаецца прыёмам турыстаў. 20 лістапада спаўняецца 10 гадоў стварэння грамадскага аб’яднання «Адпачынак у вёсцы». Гэта арганізацыя аб’яднала людзей, якія займаюцца сельскім турызмам. За час існавання грамадскага аб’яднання рэалізавана амаль 20 міжнародных праектаў. Распрацаваны стандарты якасці ў галіне сельскага турызму, праведзена больш як 300 навучальных семінараў і трэнінгаў, ініцыіраваны і падтрыманы рэгіянальныя фестывалі і г.д.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

За што асудзілі экс-адваката Бабарыкі Дзмітрыя Лаеўскага2

Доктарка паехала ў адпачынак на тры тыдні. Праз некалькі дзён ад яе запатрабавалі вярнуцца праз скаргу пацыента2

Выйшла на свабоду палітзняволеная Ірына Такарчук, маці блогеркі Вольгі Такарчук

Французскі шпіёнскі трылер пра беларускую дыктатуру прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі»2

Новае даследаванне амерыканскіх геафізікаў пераварочвае нашы ўяўленні пра тое, як менавіта загінулі дыназаўры9

Ад «Трох чарапах» перад АМАПам да ўрокаў гітары. Піт Паўлаў вучыць беларусаў граць1

Выйшла на свабоду Настасся Кухта

«Паказаць жанчын, якія змагаюцца». Рэжысёрка Вольга Чайкоўская пра дэбют на HBO, жанчын у палітыцы і беларускае кіно7

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць