Улада1111

У Празе створаць «альтэрнатыўнае пасольства Беларусі»

Шэсць беларускіх арганізацыяў у Чэхіі дамовіліся пра супольны план дзеянняў. Між іншага плануецца стварыць Беларускі дом у Празе.

Паседжанне адбылося ў канфэрэнц-зале кінатэатра «Люцэрна». Удзел бралі прадстаўнікі шасці беларускіх арганізацыяў, зарэгістраваных у Чэхіі: Асацыяцыя «За мадэрнізацыю», «Рух Салідарнасці „Разам“», Міжнародны цэнтр грамадскіх ініцыятываў «Наш дом», суполка «Пагоня», Беларускі форум у Празе «Адраджэнне» й Беларускі хостэл у Празе. У паседжанні бралі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства замежных справаў Чэхіі, а таксама праваабарончай арганізацыі «Чалавек у нядолі».

Удзельнікі расказалі пра дзейнасць сваіх арганізацыяў. Кіраўнік суполкі «Пагоня» Юрка Станкевіч прапанаваў кожнай арганізацыі вызначыць для сябе пэўную нішу, каб не замінаць іншым, і больш эфектыўна каардынаваць працу.

Вольга Карач з «Нашага дому» збіраецца прывезці ў Прагу беларускіх жанчынаў, якія былі рэпрэсаваныя ці траплялі за краты, арганізаваць для іх сустрэчы з журналістамі і чэшскімі палітыкамі.

Старшыня Асацыяцыі «За мадэрнізацыю» Аляксей Францкевіч прапанаваў 19 снежня правесці вялікую вулічную акцыю на Плошчы Старога горада ў Празе з нагоды падзеяў у Мінску двухгадовай даўніны.

Наталля Маковік прэзентавала канцэпцыю Беларускага дому ў Празе, які мае выконваць каардынацыйную функцыю для беларускіх арганізацыяў, а таксама быць, як сказала актывістка, «альтэрнатыўным пасольствам Беларусі».

Можна меркаваць, Беларускі дом у Празе стане яшчэ адным цэнтрам беларускай эміграцыі. Падобныя арганізацыі ўжо існуюць у Вільні, Варшаве ды Кіеве.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Статкевіч пра «Ноч музеяў» у Мінску: Мы зразумелі, што людзі апладзіравалі не саксафаністу, а нам з жонкай7

Статкевіч пра «Ноч музеяў» у Мінску: Мы зразумелі, што людзі апладзіравалі не саксафаністу, а нам з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Светлагорскім раёне тры чалавекі загінулі пасля сутыкнення легкавіка з бензавозам

Памёр футбольны калекцыянер, які апранаў моладзь у майкі з Лукашэнкам1

У Гомелі мужчына напаў з нажом на двух чалавек. Яго затрымалі вайскоўцы1

Нямецкі фермер выразаў на кукурузным полі Пуціна і Трампа7

У Мінску спынілі дзейнасць фінансавай піраміды, якая існавала чатыры гады4

Вядучы польскі разведчык пра беларускі КДБ, Івана Церцеля і дыялог з Мінскам9

У Беларусі ўжо +37°C1

Ціханоўская не змагла адкрыць рахунак у польскім банку50

Зяленскі: Тэмпы перадачы Украіне ракет да Patriot сёлета скараціліся ў тры разы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч пра «Ноч музеяў» у Мінску: Мы зразумелі, што людзі апладзіравалі не саксафаністу, а нам з жонкай7

Статкевіч пра «Ноч музеяў» у Мінску: Мы зразумелі, што людзі апладзіравалі не саксафаністу, а нам з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць