Эканоміка1313

Мясніковіч забараніў «чарнілы», якія ніхто не вырабляе

Ад вырабу ардынарнага віна ўсе 49 вытворцаў «чарнілаў» адмовіліся раней, чым ў Саўміне дадумаліся яго забараніць.

«Мы прынялі рашэнне, што гэтых (ардынарных пладова-ягадных) вінаў з 1 студзеня 2013 года не будзе ў продажы і ў вытворчасці», — заявіў журналістам прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч падчас адкрыцця гандлёва-лагістычнага цэнтра РУП «Мінск Крышталь» у Калядзічах.

Маўляў, застануцца выключна «пладова-ягадныя віны палепшанай якасці, а таксама віно марачнага класа». Што ж гэта за ардынарныя віны, ад якіх аматарам таннага і смачнага алкаголю давядзецца адмовіцца, і чым яны адрозніваюцца ад вінаў з тых жа яблыкаў, але «палепшанай якасці»?

«Розніца ў браджэнні: гэтыя (ардынарныя) зброджваюцца да 5% і дадаецца спірт, а палепшаныя — да 10%. І больш складаны працэс браджэння», — тлумачыць дырэктар прадпрыемства «Ілаўскае» Андрэй Януковіч.

Вось толькі ад вырабу ардынарных він на «Ілаўскім» практычна адмовіліся амаль год таму!
Да апошняга часу, праўда, выраблялі адно такое віно, але выключна таму, што не ведалі, як дурніцы «вытрымаюць» браджэнне да 10%.

«З дурніцаў — сёння яно ў нас ардынарнае віно. Але праводзім эксперыменты, ці змогуць дурніцы збрадзіць да 10%. У нас у Беларусі больш за 10 ягадаў, і кожныя сябе па-рознаму паводзяць: чорныя парэчкі лепшыя становяцца (ад даўжэйшага браджэння), а чарніцы, нібыта, — горшыя»> — кажа Януковіч

Але віна з самага распаўсюджанага прадукта — яблыка — забарона Саўміна ў любым выпадку ніяк не тычыцца. Бо з яблыкаў не першы месяц вырабляюць выключна віно палепшанай якасці.
«Практычна — партвейн!» — упэўнівае дырэктар віна-гарэлачнага завода «Колас» Сяргей Сячко.

«Віно не палепшанай якасці (з яблыкаў. — Еўрарадыё) сёння ніхто ўжо не вырабляе. Сёння ўсе вырабляюць віны палепшанай якасці паводле спецтэхналогій. А спецтэхналогіі — гэта тая ж самая партвейнізацыя віна!»

Тое, што пагрозы Мясніковіча нічога не зменяць на паліцах віна-гарэлачных аддзелаў крам, пацвярджае нам і начальнік каардынацыі і развіцця алкагольнай, плодаагародніннай і крухмалапатачнай галін Белдзяржхарчпрама Аляксандр Арэхаў.

«Практычна няма, хто вырабляе (ардынарныя віны. — Еўрарадыё), ужо няма, можна так казаць. Усё было падрыхтавана і запланавана — прадпрыемствы перайшлі на палепшанае, на, паводле спецыяльных тэхналогій, марачнае».

Нашы «яблычныя партвейны» нічым не адрозніваюцца па якасці ад крымскіх партвейнаў з вінаграда, упэўнівае Янукевіч. Так што набытыя сёлета віннымі заводамі мільёны тон яблык і выдаткаваныя на гэта мільярды рублёў не прападуць — усё пойдзе на выраб «чарнілаў».

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць