Здарэнні22

«Перспектыва-ІнвестБуд»/«БранскЖылБуд» сабраў грошы, а будаўніцтва не пачаў. Суд: не махлярства, а рызыкі бізнэсу

У Першамайскім судзе Мінска заканчваецца разгляд крымінальнай справы супраць уласніка фірмы «Перспектыва-ІнвестБуд»/«БранскЖылБуд» Сяргея Дземчука. Яго абвінавачваюць у махлярстве ў асабліва буйным памеры. Фірма Дземчука сабрала амаль 10 мільёнаў даляраў у беларускіх рублях на будаўніцтва трох шматпавярховікаў каля аўтавакзала «Маскоўскі». Але ў выніку ніводнай кватэры так і не пабудавалі. І цяпер яму пагражае да дзесяці гадоў турмы. Выходзіць, па годзе за кожны атрыманы мільён даляраў.

Таццяна заплаціла $50 тысяч за аднапакаёўку ў адным з гэтых дамоў па курсе шасцігадовай даўніны. Сёння сума значна меншая.
Яна працуе ў рыэлтарскай фірме, дзе ў 2006 і ўбачыла рэкламку праекта. «Я ніколі не думала, што ў такой законнай дзяржаве... Я таму і пераехала з Расіі, бо там — бясчынства», — кажа жанчына. Праз гэтую сітуацыю ў яе развалілася сям’я.

Фірма Сяргея Дземчука ў 2004 выйграла тэндар. Яна абавязалася ўзвесці новы будынак метэацэнтра за горадам і закупіць для яго абсталяванне.
За гэта фірме аддавалі пад будаўніцтва дамоў участак за Маскоўскім аўтавакзалам. Праз год ужо пачалі шукаць дольшчыкаў, патрабуючы ад іх стапрацэнтную перадаплату. 128 чалавек згадзіліся.

Толькі час ішоў, а ніякага будаўніцтва не вялося. Як выявіла праверка Камітэта дзяржкантролю, грошы забудоўшчыкаў былі пераведзеныя на рахункі іншых фірмаў, заснавальнікам ці сузнаснавальнікам якіх з’яўляўся Дзямчук. І накіраваныя на іншыя праекты.

Дзівосы з дамамі за аўтавакзалам пачаліся ўжо ў дзень заключэння дамоваў.
Алена двойчы «пагарэла» на гэтых кватэрах. Сям’я акурат атрымала спадчыну з­за мяжы, калі даведалася пра праект «Перспектывы-ІнвестБуда». Вырашылі абедзвюм дочкам пабудаваць па кватэры. Калі ў адной дачкі квадратны метр жытла каштаваў амаль 1000 даляраў, то ў другой — 2000. А заключаліся дамовы ў адзін дзень. Толькі пасля тэлефанаванняў і папрокаў суму паменшылі да 1600. Жанчына кажа, што цэны браліся з галавы і не былі нічым абгрунтаваныя.

Першы суд над Сяргеем Дземчуком адбыўся летась. Справу ініцыяваў Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК.
Дземчука абвінавацілі ва ўчыненні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу. У працэсе выставілі новае абвінавачванне — махлярства. Бізнэсовец жа заявіў, што ён быў толькі ўласнікам фірмы, але не кіраўніком. А таму не мог распараджацца грашыма. У выніку яго апраўдалі. Паводле суддзі, не быў даказаны крадзеж грошай і іх нямэтавае выкарыстанне. Маўляў, гэта аб’ектыўныя прычыны, рызыка ў вядзенні бізнэсу. Без зменаў прысуд пакінулі і пасля разгляду касацыйнай скаргі.

26 чалавек, якія разарвалі дамовы і патрабавалі вярнуць грошы праз суд, атрымалі іх. Але з улікам апошняй дэвальвацыі вартасць тых сум утрая зменшылася. І сёння яны хочуць, каб ім выплацілі розніцу. Але большасць дольшчыкаў засталася і без кватэр, і без грошай. Адзін мужчына памёр нават. Дактары выявілі ў яго рак. Адзінай надзеяй была аперацыя ў Германіі. Але патрабаваліся грошы. Мужчына вырашыў адмовіцца ад кватэры, а грошы пусціць на аперацыю. Не дачакаўся.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду1

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек19

«Ужо і па Еўропе небяспечна падарожнічаць». Беларуска, якую затрымалі ў Італіі па запыце Мінска, вярнулася да сям’і ў Польшчу

У Маскоўскай вобласці пачаўся гіганцкі пажар — дым і полымя відаць за дзясяткі кіламетраў4

Англійскі футбольны клуб дыскваліфікавалі за шпіянаж за супернікамі1

Паслухайце песню «Зямля бацькоў», якую на «Фестывалі надзеі» выконвалі тройчы16

Нацыянальны мастацкі музей набыў слуцкі пояс даўжынёй больш за чатыры метры4

У Беларусі запусцяць расійскую сістэму, якая прэзентуецца як аналаг Starlink3

Праз два гады ў Еўропы будзе новы пастаўшчык газу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду1

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць