Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»77

За скасаваньне льгот адкажа апазыцыя?

Прапаганда можа па-езуіцку падаць балючыя навацыі акурат як увасабленьне апазыцыйных ідэяў. Зь іншага боку, апазыцыя можа адпіярыць тэму з выгадай для сябе. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Паводле "Ройтэрс", дзяржава выйграе каля 300 мільёнаў даляраў. Параўнайце: выключэньне з Абагуленай сыстэмы прэфэрэнцыяў (АСП) будзе каштаваць краіне 300-400 мільёнаў эўра за год. То бок, грошы, зэканомленыя на льготніках, тэарэтычна нават не кампэнсуюць страту брусэльскага бонусу.

Начальства між тым запэўнівае, што сродкі ад рэформы льготаў пойдуць на дапамогу дзецям. Дык што, уся катавасія — дзеля таго, каб перакінуць нейкую суму з аднаго радка бюджэту ў іншы? Можна падумаць, не маглі б зрабіць гэта бяз шуму і пылу... Калі ж ідуць на непапулярныя захады, здольныя справакаваць надта нявыгадныя для вярхоў у піяраўскім пляне акцыі кшталту сёньняшняга маршу інвалідаў-вазочнікаў, — міжволі напрошваецца думка, што з фінансамі насьпяваюць вялікія праблемы.

Між тым згаданы крок Брусэля выглядае немінучым. Таймэр уключаны. Фактычна рашэньне пра выключэньне Беларусі з АСП было прынятае яшчэ 20 сьнежня летась. Менску далі паўгоду на выпраўленьне сытуацыі. Але, як канстатуе Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў, падрыхтаваны ўладамі законапраект аб прафсаюзах не адпавядае патрабаваньням Міжнароднай арганізацыі працы (якая і заварыла ўсю кашу). То бок рабіць рэвэрансы перад Захадам айчыннае начальства не зьбіраецца. Прасьцей прыціснуць сваіх інвалідаў?

Савецкую сыстэму сымбалічнага размазваньня тых ільготаў тонкім слоем, канешне ж, трэ' было некалі мяняць. Кладучы руку на сэрца, калі б апазыцыя прыйшла да ўлады, то на пэўным этапе гэтым абавязкова б занялася.

Іншая рэч, што сёньня кіроўныя вярхі адбіраюць ільготы, не жадаючы мяняць эканамічную сыстэму. І пры гэтым прапаганда можа па-езуіцку падаць балючыя для электарату навацыі акурат як увасабленьне апазыцыйных ідэяў. Во, адгукнуліся на іхнія рэфарматарскія заклікі! Зь іншага боку, апазыцыя, кажучы тэхналягічна, можа адпіярыць гэтую тэму з выгадай для сябе. Калі паварушыцца.

Першым адчуў гэта Анатоль Лябедзька. Сёньня — суботнім вечарам, заўважце — на сайце АГП зьявілася вось гэтая нататка. Усё слушна, варта апэратыўна выпрацаваць выразную плятформу апанэнтаў улады ў пытаньні пра льготы, якое на вачах абвастраецца і здольнае палітызаваць нават тых, хто далёкі ад палітыкі.

Каб толькі не завалілі аб'яднаныя дэмакраты і гэтае пытаньне, як некалі заяву з нагоды нафтагазавай вайны. Бо са сваіх войнаў ніяк выбрацца не маглі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма16

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Мікола Дзядок выпусціў кнігу пра гродзенскую турму

Украінскія дроны атакавалі Яраслаўль. У Маскве закрывалі аэрапорты2

Праваабаронцы паведамілі пра больш чым 10 ператрусаў у Беларусі, што прайшлі ўчора1

«Я была толькі абалонкай чалавека». Кайлі Міноўг расказала, як у яе другі раз дыягнаставалі рак і як яна не хацела пра гэта расказваць

Гомельскага таксіста асудзілі да калоніі па трох палітычных артыкулах2

У Баранавічах відавочцы выратавалі траіх маленькіх дзяцей падчас пажару ў кватэры1

На Камароўцы сталі прадаваць абрыкосы, а яшчэ шмат кавуноў, клубніц. І куды без маладой бульбы?4

Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу20

«Белавія» аднавіла палёты ў Туніс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма16

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць