Свет

Да вышуку выкрадзенай у Нігерыі беларускі падключыўся Інтэрпол

Нацыянальным цэнтральным бюро Інтэрполу Беларусі ўжо накіраваны запыт у праваахоўныя органы Нігерыі па ўстанаўленьні месцазнаходжаньня выкрадзенай грамадзянкі Беларусі і аказаньні дапамогі ў яе вышуку.

Да вышуку выкрадзенай у Нігерыі беларускай грамадзянкі падключыўся Інтэрпол. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Беларусі Кацярына Самусенкава‑Шэлегава.

Паводле яе слоў, Нацыянальным цэнтральным бюро Інтэрпола Беларусі ўжо накіраваны запыт у праваахоўныя органы Нігерыі па ўстанаўленню месцазнаходжання выкрадзенай грамадзянкі Беларусі і аказанню дапамогі ў яе вышуку. Гэта работа праводзіцца ва ўзаемадзеянні з МЗС Беларусі. Таксама ўстаноўлены сваякі выкрадзенай, якія пражываюць у Мінску.

«Са свайго боку МУС Беларусі прымае ўсе неабходныя меры для вышуку беларускай грамадзянкі», — адзначыла Кацярына Самусенкава‑Шэлегава.

Як паведамлялася раней, 5 мая ў населеным пункце Порт‑Харкарт у Нігерыі была выкрадзена грамадзянка Беларусі Ірына Экпа‑Ума, якая пастаянна пражывае ў Нігерыі. Машыну, у якой грамадзянка Беларусі вярталася з работы дадому, спынілі ўзброеныя людзі, пасля чаго жанчыну павезлі ў невядомым напрамку. Ірына Экпа‑Ума працуе ў транснацыянальнай нафтавай карпарацыі Whassah Eurest Nigeria Limited.

БЕЛТА

Каментары

Цяпер чытаюць

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўначы ўдарыла па Кіеве: дзевяць загінулых, некалькі дзясяткаў параненых3

У Пампеях аднавілі роспіс скляпенняў, якіх не існуе ўжо два тысячагоддзі1

Мігранты, што прарваліся з Марока ў Іспанію, пацягнуліся назад9

Інфанціна адступіў: план частковай прыватызацыі чэмпіянатаў свету па футболе адкліканы3

У Брэсце сутыкнуліся матацыкл і мапед: загінулі тры чалавекі

Як зрабіць дрон амаль нябачным? Навукоўцы прапанавалі нечакана простае рашэнне9

Прарыў мараканцаў у Сеуту: што гэта было? Ці магла гэта быць тонкая помста Вашынгтона Мадрыду? І ці адаб’ецца на легалізацыі беларусаў?20

133 сілавікі на 277 чалавек, з якіх 26 дзеці. Стала вядома, як разганялі злёт пад Расонамі15

У бабы Ані ў Чачэрскім раёне хата круцейшая за музей. А сама яна спявае, вышывае і беражэ традыцыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць