Грамадства11

«Газпром» заплаціў першыя грошы за «Белтрансгаз»

«Газпром» выплаціў Беларусі 625 млн. долараў, выкупіўшы такім чынам у ААТ «Белтрансгаз» 12,5% акцый. Пра гэта паведамілі афіцыйныя крыніцы.

Нагадаем, падпісанне дагавора куплі‑продажу акцый «Белтрансгазу» адбылося 18 мая. У гэты ж дзень дагавор быў зарэгістраваны ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці Рэспублікі Беларусь. Згодна з дагаворам, Расія павінна была выплаціць згаданую суму на працягу найбліжэйшых 20 працоўных дзён. Грошы «Газпром» пералічыў датэрмінова.

Цяпер, паводле ўмовы дагавора, у 10‑дзённы тэрмін беларускі бок перавядзе 12,5% акцый «Газпрому». Далей на працягу 50 дзён неабходна будзе правесці сход акцыянераў, на якім у склад членаў савета сумеснага прадпрыемства будзе ўведзены прадстаўнік «Газпрома».

Як паведамлялася раней, спачатку беларускі бок меў на мэце аднамомантна атрымаць грошы за 50% акцый ААТ «Белтрансгаз», але паводле жадання «Газпрома» выплата будзе адбывацца паэтапна на працягу найбліжэйшых трох гадоў.

Кошт «Белтрансгазу» ацэнены ў 5 млрд. долараў ЗША. Штогод «Газпром» будзе набываць 12,5% акцый кампаніі. Сродкі ад продажу часткі беларускай газатранспартнай сістэмы пойдуць у бюджэт Беларусі. Расійскі бок уступіць у правы ўласнасці і карпаратыўнага кіравання 1 сакавіка 2010 года, пасля таго як поўнасцю выкупіць 50% акцый «Белтрансгазу».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі36

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх крамах з’явілася марожанае са смакам дранікаў. Спадабалася не ўсім3

«Працаваў на будоўлі па 10—12 гадзін на дзень». Сябры — пра былога палітвязня Дзяніса Сакалоўскага, які памёр у Берліне6

Менеджара буйной IT-кампаніі асудзілі па абвінавачанні ва ўдзеле ў пратэстах і «садзейнічанні экстрэмізму»1

У Смаргоні 14‑гадовая дзяўчынка, каб не ісці на кантрольную, наглыталася 20 таблетак парацэтамолу і трапіла ў бальніцу2

Узброеная група на катары пад сцягам ЗША зладзіла перастрэлку з памежнікамі Кубы. Чацвёра загінулі1

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў32

У Мінску запусцілі сэрвіс з уцэненай ежай з кафэ. Якія там зніжкі?5

Трамп у размове з Зяленскім сказаў, што хоча, каб вайна скончылася як мага хутчэй, напрыклад, праз месяц10

У Францыі да гатычнага сабора ХII стагоддзя зрабілі бетонную прыбудову. Рэакцыя неадназначная13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі36

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць