Архіў

Паштовая скрынка

№ 04 (125) 1999 г.


 Ганьне С. з Койданава. Бачыце, такі ліст стае ня толькі Вашай прыватнай таямніцай, але шчэ й таямніцай Вашага адрасату. На публікацыю трэ было б і ягонай згоды. Думка пра тое, што лепш ужо Л., бо ён не дагматык, нечаканая. Было б цікава, каб Вы развілі гэтую думку асобна.

 

Сержуку Ш., Зьмітру З., Андрэю К. зь Менску. Калі гэта «хвэльетон», чаму палова тэксту — маралізацыя? З тым, што вы кажаце, мы згодныя, але тое, як вы гэта кажаце, стварыла б у чытача ўражаньне, што вы асабістыя даўгі квітаеце. Не адна запалка ў пушцы. «Хвэльетон» — жанр для нас сапраўды дужа цікавы.

 

Ягору Г. зь Менску, Марку К. з Гомеля. Пройдзе пэўны час, усё асэнсуецца, набярэцца крытычная маса, і мы да гэтага вернемся.

 

Сержуку П. зь Менску. Падазрона, калі сутнасьцю твору аказваецца правапіс. Што засталося б ад такога твору пасьля перакладу на ангельскую?

 

Алегу Д. зь Менску. Стаўцеся да свайго таленту ашчадна. Вершы Ндрэ М’еды маюць, як для нас, хіба што энцыкляпэдычную вартасьць. З альбанцаў цікавы найперш Ісмаіл Кадарэ.

 

Ліліі С. зь Ліды. Рэч добрая, задума добрая, але Вам пакуль што не ўдаецца на паперы ўсё тое, што Вы стварылі ў сваёй галаве, таму ў чытача складаецца ўражаньне, што зьнікае лягічная сувязь паміж падзеямі, часткамі твору. Пакладзіце гэта ў шуфляду на пару месяцаў, а тады вярніцеся.

 

Сяргею Б. з Гомеля. Вы надта добра пішаце. Добра было б, каб Вы пісалі нам стала. Толькі перадусім не пра сябе, а пра людзей, горад, прачытанае і пачутае, кнігі, навіны, фільмы, тэлепередачы.

 

Сяргею М. зь Менску. Вы пішаце разумныя рэчы. Але ў форме «агітацыі за шчасьце» іх цяжка ўспрыняць. Да таго ж вы імкнецеся абняць за раз усё-усё. Можа, у форме рэгулярнага спакойнага агляду было б лепш.

 

Яўгеніі К. зь Менску. Ідэя, вакол якой разьвіваецца апавяданьне, нязвыклая, рэдкая для беларускага слова і тым каштоўная. Вобразы ж — слабыя, стэрэатыпныя, містыка прахадная, пачатак і канец — нейкая адвольная «прыгожасьць». Сам тэкст выглядае расьцягнутым, вы апісваеце там, дзе мусіць быць ясна бяз словаў («тут паварот побач, цягнік не пасьпее спыніцца»), тады як канкрэтнасьці нестае («ля цэнтральнага супэрмаркету» там, дзе лепш было «ля супэрмаркету «Цэнтральны»), з-за чаго хранатоп выходзіць размазаны, а апавяданьне нястройнае. Да таго ж не бракуе калек («чыгуначныя рэйкі», «сорныя расьліны», «часу для думак не было»). Ня бойцеся скарачаць творы да мінімуму, пакідаючы толькі тое, чаго нельга не сказаць.

 

Ф. зь Нясьвіжу. Амаль кожная фраза ў вас пачынаецца з «мабыць», «напэўна, я не памылюся, калі скажу», «кажуць, што», «мяркую, ня будзе перабольшаньнем». Прозу так ня пішуць.

 

Групе патрыётаў. Вы гэта сур’ёзна?

 

Кастусю. Ішлося не пра ацэнку асобы Калюмба і эўрапейскай цывілізацыі, а пра тое, што Калюмб найлепш увасабляе сутнасьць гэтай цывілізацыі.

 

Міколу Я.з Чудзенічаў. Ваш ліст перашлем М.Ч.

 

Прафэсару Каркарану зь Менску. Рэдакцыя часопісу «ARCHE» просіць Вас зьвязацца ў справе публікацыі.


Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі

Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму не варта перастройвацца з паласы ў паласу, калі вы захраслі ў заторы? Тлумачаць матэматыкі2

Зяленскі прапанаваў новую пасаду былому міністру абароны, але той адмовіўся10

«Расія 1» назвала «справай гонару» забойства рэпера Kyivstoner2

На лецішчы пад Смалявічамі знайшлі грыб дзіўнай формы. А вельмі рэзкі пах адчуваецца здалёк1

Матч паміж Англіяй і Аргенцінай прывёў да палітычнага скандалу з-за Фалклендскіх астравоў7

Ва Украіне — новы прэм'ер2

Кіраўнік ЦРУ: Сярэдняя працягласць жыцця расійскага навабранца пасля прыбыцця на поле бою — 20‑30 хвілін4

400‑тысячны артыкул апублікаваны на сайце «Нашай Нівы». А пра што былі 300-тысячны, 200-тысячны, 100-тысячны?8

Азаронак пра закрыццё беларускіх крам: Прыбралі таму, што вы гэта любілі. Мне не лянота сядзець і глядзець, дзе што прадаюць58

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі

Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць