Архіў

Севярын Квяткоўскі. Дзьве кабеты — два лёсы

№ 13 (134) 1999 г.


 

Дзьве кабеты — два лёсы

Чаму беларусы не iмкнуцца да саюзу з Захадам, моцным i заможным? Тэза аб двухсотгадовым служэньнi ў расейскім войску i славянскiм братэрстве прабуксоўвае, бо ёсьць прыклад Украiны...

Я ведаю дзьвюх кабет, якiя з розных прычынаў у маладым веку засталiся без мужоў з малымi дзецьмi на руках. Гэтая акалiчнасьць зблiзiла iх. Доўгi час кабеты жылi разам, дапамагаючы адна адной. Але ўрэшце iхны саюз распаўся. Адна дала аб’яву ў iнтэрнэце, i праз пэўны час выйшла замуж за грамадзянiна натаўскай на цяперашнi час краiны. Яна пiша лiсты, часам тэлефануе. Яна кажа, што нарэшце «пачала жыць» — то бок, ня мае бытавых клопатаў.

Другая засталася ў Беларусi, але таксама паўторна выйшла замуж. За ўцекача з адной расейскай гарачай кропкi. Новая сям’я зьехала зь Менску ў невялiкую вёску, што ў Гарадоцкiм раёне. Яны амаль не зарабляюць грошай, затое заўсёды сытыя i рэдка хварэюць. Муж часам iдзе ў запой, i на пэўны тэрмiн жыцьцё маёй знаёмай робiцца невыносным. Але ўрэшце ўсё нармалiзуецца. Другая кабета таксама шчасьлiвая ў сваiм сямейным жыцьцi.

Памыляюцца тыя, хто лiчыць, што беларуская настальгiя па «моцнай руцэ» роднасная суму раба па бізуну. Гэта «жаночая туга па мужчынскiм плячы». Калi шэсьцьдзесят працэнтаў нашых грамадзянаў галасуюць за саюз з Расеяй, дык толькi таму, што не адчуваюць шанцаў схавацца ў больш прывабнай i моцнай краiне.

Што да выбару мiж Усходам i Захадам, я прыгадваю трэцяга пэрсанажа гiсторыi пра незамужнiх кабетаў. Гэта мой сябра, якога кабеты нiколi не забудуць, i якога ўсё жыцьцё будуць узгадваць зь пяшчотаю. Сябра так i ня змог зрабiць выбар мiж iмi дзьвюма. Ён застаўся ў Менску, i зараз заканчвае пiсаць кнiгу. Сябра верыць, што дзецi ягоных каханак прачытаюць кнiгу зь цiкавасьцю. Па-беларуску.

Севярын Квяткоўскі


Каментары

Цяпер чытаюць

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Усе навіны →
Усе навіны

У гомельскай карціннай галерэі разрэкламавалі мерапрыемства з нагоды Дня святога Валянціна. А пасля спалохаліся і адмянілі1

Калеснікава расказала, у чыёй кватэры і як яна цяпер жыве9

Адзін трэнер працуе на Алімпіядзе адразу з 16‑цю фігурыстамі з 13‑ці краін. Толькі паспявай пераапранацца5

«Выслухаю ваша ныццё. Дорага». Дыпламаваны спецыяліст Ілля Дабратвор прапануе псіхалагічныя кансультацыі16

Побач з Курганом Славы за мільён долараў прадаюць старую базу адпачынку. Што гэта за аб'ект?

Развітанне з Раманам Цымберавым адбудзецца ў пятніцу

«Боінг» Лукашэнкі даляцеў бы да Вашынгтона, але…8

«Яна была вельмі агрэсіўнай». Трамп распавёў, як пакараў Швейцарыю мытамі ў 39%12

У гродзенскім заапарку рыхтуюцца да вяселля журавоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць