Архіў

Аляксандар Лукашук Загадка «В.Ш.»

№ 14 (135) 1999 г.


 Аляксандар Лукашук

Загадка «В.Ш.»

 

Ён хадзіў па вуліцах Парыжа, вучыўся ў Сарбоне, пасьля ў Бэльгіі, у Лювэнскім унівэрсытэце. Перад гэтым у ягоным жыцьці была Прага, а таксама Рым. Усюды побач зь ім была Беларусь: у Францыі ён стварыў згуртаваньне беларускай моладзі і выдаваў газэту, у Бэльгіі разам зь беларускай грамадой сьпяваў у знакамітым хоры.

Але яму не хапала Беларусі, і апошняй сталіцай, якую ён пабачыў у сваім жыцьці, стаў Менск. Яго правезьлі па вуліцах гораду, па праспэкце Сталіна, у раён трактарнага і аўтазаводаў – паказаць, як адбудоўваецца сталіца пасьля вайны. Дзьверы легкавіка былі заблякаваныя, і побач зь ім сядзеў ягоны сьледчы — падпалкоўнік МГБ.

Ён апусьціўся на беларускую зямлю зь неба на амэрыканскім парашуце. Год у лясох Вялейшчыны дзейнічала ягоная група. Яго арыштавалі праз здраду. Невядома, колькі разоў сьпяваў пры гэтым певень – але напэўна сьпяваў, які ж сялянскі падворак у Беларусі бязь пеўня.

Толькі за першы месяц яго пратрымалі на допытах больш за дзьвесьце гадзінаў. Лепшыя крыптолягі менскага КГБ ламалі галовы над загадкавым запісам у ягоным лісьце: «У горадзе в.ш. войска». Імя якога гораду зашыфраванае ў «в.ш.»? Дзе ён, гэты загадкавы горад? Што дакладаць у Маскву? Чаму арыштаваны так сумна ўсьміхаецца ў адказ на гэтае пытаньне?

Ён не знайшоў тую Беларусь, якую шукаў: горш за здраду ўражвала тое, што самы просты скарот «вельмі шмат» не разумелі ў той краіне. Але, магчыма, у гэтым палягала надзея: ягоная Беларусь, як таямнічая крэпасьць, заставалася недаступнай чужынцам і бараніла сябе праз мову.

Яго расстралялі ў дзень сьмерці Сталіна. Дакладней, Сталін сканаў у дзень, калі адляцела на неба душа Янкі Філістовіча.


Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы14

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

Куба паспрабавала перадаць сакрэтны ліст асабіста Трампу1

У гэтым годзе плануецца маштабная забудова Лошыцы2

На Вялікай ціхаакіянскай смеццевай пляме знайшлі дзясяткі відаў жывых істот5

У чарнобыльскай зоне штогод ловяць да 30 тон рыбы6

У Мядзелі на беразе возера паставілі фігуру рыцара ФОТЫ7

Еўропа мае запасы авіяпаліва толькі да лета. Чаму так сталася і што рабіць?4

У Гомелі на набярэжнай расцвілі магноліі, якія збіралі па ўсёй Беларусі ФОТАФАКТ1

Аляксандр Надсан першы раз прыехаў у Беларусь пасля сарака гадоў эміграцыі. Мінская моладзь нечакана знайшла ў ім тое, чаго не бачыла ў сваіх бацьках8

Баксёр Ян Хелін, які выступаў за Бельгію, пераедзе ў Беларусь2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы14

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць