Архіў

Сяргей Балахонаў. Die modernen Sagen-4

№ 16 (137) 1999 г.


 

Сяргей БАЛАХОНАЎ

Die modernen Sagen-4

 

 

Помста Дальнабойніка

Адзін наш дальнабойнік перапыніў рэйс, каб пасьнедаць у невялічкай дарожнай кавярні. Ён акурат прыступіў да сьняданку, калі на стаянку зарулілі тры шыкоўныя хуткасныя матацыклеты. Іхныя гаспадары — тры дзецюкі ў скураных куртках — селі за стол дальнабойніка. Яны спрабавалі завязаць зь ім размову, але шофэр адмоўчваўся. Тады рокеры ўзяліся яго даводзіць: адзін праглынуў ягоную яечню, другі забраў булачку, трэці выпіў каву. Дальнабойнік, аднак, не паддаваўся на правакацыі, заплаціў гаспадыні рахунак ды выйшаў. Калі ён пайшоў, рокеры сталі выхваляцца:

— Гэта ж трэба, такі сцыкун!

— Ага, — прамармытала кельнэрка, — і езьдзіць ня ўмее. Ад’яжджаў, дык пераехаў тры матацыклы.

 

Сага шырака вядомая на Захадзе. У ёй выявіліся перадсуды людзей да пэўных груповак моладзі (тут — рокераў).

 

 

Фатальная спроба

Адзін дзядзька пачуў неяк у піўнусе, што непрацяглым электрычным разрадам можна ўзьняць патэнцыю. Думка пра гэта не давала спакою, і ён колькі дзён разважаў, ці варта паспрабаваць і сабе. Наступным разам у піўніцы, у коле сяброў і знаёмцаў, дзядзька паведаміў, што наважыўся-такі на спробу і абяцаў падрабязна распавесьці пра вынікі. Ладна выпіўшы для сьмеласьці, ён выправіўся дахаты. Болей сябры яго ня бачылі. Два дні апасьля з газэты яны даведаліся пра сьмяротны выпадак з пажылым мужчынам, які вазёкаўся зь няспраўнай настольнай лямпай.

 

Спрадвечная мужчынская праблема ў гэтай мадэрнай сазе ператвараецца ў сцэну з тэатру абсурду.

 

 

Залатая рыбка

У аднае старой кабеты, што жыла на самоце, была акварыюмная залатая рыбка, якую яна любіла больш за самую сябе. Штодня старая гутарыла зь ёю. Адылі аднойчы рыбка захварэла. Заклапочаная кабета аднесла яе да вэтэрынара. Няшмат цямячы ў рыбах, той усё ж зь першага пагляду зразумеў, што «жывёле» ўжо не патрэбна дапамогі. Адправіўшы кабету, доктар пакінуў, аднак, рыбку ў клініцы. Лячыць ён яе не зьбіраўся і змыў, паўздохлую, ва ўнітаз. У заалягічнай краме доктар прыдбаў за дзесяць франкаў іншую, але ня менш «залатую» рыбку. Забіраючы яе, старая сьвяцілася ад шчасьця. Вэтэрынар жа папрасіў за работу роўна дзесяць франкаў.

 

Занатавана ад францускага гісторыка. У Беларусі падобныя сагі невядомыя.

 

 

Аналіз мочу

Адзін выпускнік атрымаў позву прайсьці прызыўную камісію. Жадаючы любым чынам унікнуць службы ў войску, ён прыдумаў адну ідэю. Ягоная сяброўка хварэла на цукровы дыябэт. Успадзяваны, што гэтага дыягназу для прызыўное камісіі будзе дастаткова, хлопец здаў на аналіз моч сваёй сяброўкі. Празь нейкі час прыйшло паведамленьне, што, не зважаючы ані на цукровы дыябэт, ані нават на выяўленую цяжарнасьць, ён мусіць у адзначаны час зьявіцца ў ваенкамаце.

 

Гісторыкі кажуць, што падобны сюжэт вядомы ў эўрапейскім гарадзкім фальклёры ажно з ІХ ст.


Каментары

Цяпер чытаюць

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь22

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Цудаў не будзе для тых, хто спадзяваўся схуднець без дыеты. Папулярнае інтэрвальнае галаданне не дзейнічае без дэфіцыту калорый6

«А ты служыў?» Віталь Карпанаў адслужыў на Раство ў царкве6

Рэкордны адток. Як за 2025 год змянілася колькасць беларусаў у Літве17

Сям'я Лукашэнкаў у топе. Хто папулярны ў рускай Вікіпедыі?5

Зяленскі прапанаваў ЗША захапіць Кадырава па прыкладзе Мадура25

ЗША захапілі яшчэ адзін танкер ценявога флоту. Гэта ўжо другое затрыманае судна за апошнюю гадзіну16

Помнік першай беларускай нафце ўзяты пад дзяржаўную ахову1

Амерыканскія дэсантнікі высадзіліся на танкер Marinera, які падчас пагоні змяніў сцяг на расійскі25

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь22

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць