Архіў

Зьміцер Бартосік. Дрэва маіх продкаў

№ 29 (150), 1999 г.


 

Зьміцер БАРТОСІК

Дрэва маіх продкаў

 

Неяк я паспрабаваў зрабiць сваё генэалягiчнае дрэва. Але намаляваная схема на дрэва паходзiла мала. Хутчэй — на птушку, адно крыло якой было ў два разы даўжэйшае за другое. Галавою гэтай непрапарцыйнай канструкцыi быў, вядома, я. А крыламi, адпаведна, адэскiя палякi па бацьку i шматлiкая нiжненаўгародзкая радня па мацi. Размах крылаў забiраўся ў мiнулае стагодзьдзе й ахоплiваў немалую тэрыторыю ад Чорнага мора да Алтаю. Ня кажучы ўжо пра саслоўi.

Са схемы вынiкала, што ўсе гэтыя людзi iснавалi, любiлi, дзейнiчалi ды пакутавалi толькi дзеля таго, каб аднойчы абвясьцiў сьвету пра сваё зьяўленьне я. Нiжнегародзкi нэгацыянт, купец першай гiльдыi, будаваў свае даходныя дамы для таго, каб праз стагодзьдзе я глядзеў «Вiя» — у кiнатэатры, уладкаваным на першым паверсе аднаго з тых дамоў. А селянiн зь вёскi Канстанцiнава, які прыехаў на заробкi на Сормаўскi завод, нiяк ня марыў пасьля сваёй сьмерцi параднiцца зь мiльянэрам. I абодвум iм было да лямпачкi тое, што на другiм канцы iмпэрыi, у далёкай Адэсе, нейкi дробны гандляр жывой рыбай Франц Бартосiк набыў свайму сыну Анатолю гiтару. Пройдзе невялiкi час, i ўспыхне полымя першай вайны, на якой загiне сормавец, а пасьля закруцiцца кола расейскай рэвалюцыi, якое раздушыць паборнiка «Дамастрою» i створаны iм сусьвет. I ХХ-е стагодзьдзе, складзенае зь незаўважных i вялiкiх падзеяў, будзе гуляць лёсамi людзей дзеля... Дзеля майго зьяўленьня на сьвет! Як вынiкае са схемы.

Дзеля гэтай падзеi мой дзед Анатоль Бартосiк адаб’е ў эвакуацыйным Барнауле генэральскую жонку, а сын рэпрэсаванага купца закахаецца ў дачку сормаўскага работніка. I дзеля гэтага iхныя дзецi прасякнуцца Мэльпамэнаю, каб, скончыўшы тэатральныя вучэльнi, сустрэцца ў заштатным i галодным горадзе Рыбiнску. У якiм i адбудзецца канцовая падзея маёй эгаiстычнай схемы.

...Я сяджу за кампутарам у краiне, пра iснаваньне якой людзi з майго «дрэва» i не здагадвалiся, i марна намагаюся вынайсьцi нейкi iншы сэнс гэтай галаваломкi. Быццам унiкаю той адказнасьцi, так дорага дзеля мяне аплочанай задоўга да майго нараджэньня незнаёмымi памiж сабою людзьмi. Яны не напiсалi вялiкiх кнiг, не зрабiлi векапомных адкрыцьцяў, iх прозьвiшчы ды iмёны нiкому нiчога ня скажуць. Нікому, акрамя мяне. Нiбы выкiнутыя акiянам часу, на маiм стале ляжаць завушнiцы фiрмы Марозава, некалi падараваныя старостам нiжненаўгародзкага кiрмашу сваёй будучай нявестцы, маёй бабцi. А ў матчынай спальнi вiсiць iкона, на якую некалi малiлася мая сормаўская прабабка. Можа, галоўны пункт у намаляванай мною канструкцыi — зусiм ня я, а тое, што сярод гэтых людзей не было злачынцаў i нягоднiкаў? Дзякуючы чаму мне ня страшна маляваць гэтае «дрэва»? I ня сорамна некалi стаць ягоным працягам. Калi так, дык гэта сапраўды нямала.


Каментары

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну22

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

У Харкаве абломкі шахеда заляцелі на кухню ў кватэру на 12‑м паверсе і не здэтанавалі ФОТАФАКТ

Беларускія памежнікі навучылі сімпатычную расіянку правільна называць нашу краіну. А тая моцна пакрыўдзілася70

ЗША скароцяць колькасць сваіх войскаў у Германіі на 5000 чалавек на фоне крыўды Трампа на Мерца4

У Еўрасаюзе забаранілі прадаваць ноўтбукі без зарадкі USB-C7

Доктар распавяла, якія прадукты дапамогуць знізіць узровень халестэрыну без таблетак1

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА7

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну22

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць