Архіў

Aдам Глёбус. Чарнаватыя жарты

№ 29 (150), 1999 г.


 

Aдам ГЛЁБУС

Чарнаватыя жарты

 

* * *

 

Ня ты паміраеш ад інфаркту, а сэрца пасылае цябе к чортавай матары.

 

* * *

 

Плягіят мае наступныя маскі: імправізацыя, варыяцыя, вэрсія і, нарэшце, акадэмічная школа ў нацыянальных традыцыях.

 

* * *

 

У тырана не бывае сяброў, бо найбліжэйшыя паплечнікі мараць яго забіць і раней ці пазьней так ці інакш забіваюць.

 

* * *

 

Сярод вайскоўцаў ня знойдзеш ніводнай незаплямленай асобы.

 

* * *

 

На ўсіх рэфэрэндумах задаецца толькі адно пытаньне... Ці хочаш ты жыць? Адказ запраграмаваны. А гэтыя: як? з кім? — дэталі.

 

* * *

 

Нельга чыста прадаць адразу і ўсё, у гэтым сутнасьць гандлю.

 

* * *

 

Грэшнік, які раскаяўся, усё адно застанецца грэшнікам, хай сабе й раскаяным грэшнікам, які ня змог захаваць таямніцу. Пра гэта добра ведаюць дзяржава, паліцыя й царква, яны жывуць за кошт грэшнікаў, што пакаяліся.

 

* * *

 

Надыходзіць час адрачэньняў, і варта адрачыся ад зробленага незалежна ад якасьці даробку.

 

* * *

 

Калі ты гатовы ахвяраваць сабою, звычайна ня ведаеш, дзеля каго; а калі ведаеш — не гатовы.

 

* * *

 

Каб стаць айцом нацыі, напачатку варта пабыць яе каханкам ці мужам.

 

* * *

 

Ёсьць народы бяз гімнаў, як і гімны без народаў.

 

* * *

 

У шыбеніцы не бывае кветак, а плады бываюць.

 

* * *

 

Гэта кніжнікі прыдумалі, што напачатку было слова і думкі выкладаюцца выключна словам. А шмат якія думкі выдатна абыходзяцца і бяз слова... Музычныя, жывапісныя, архітэктурныя...


Каментары

Цяпер чытаюць

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў2

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

Усе навіны →
Усе навіны

На дарозе з Газы ў Ашмяны юнак на Audi ў лоб урэзаўся ў Chevrolet. 15‑гадовая дзяўчына і 17‑гадовы хлопец загінулі10

У Расіі прадаюць «беларускае» марозіва. Але беларусу дастаткова глянуць на ўпакоўку ФОТАФАКТ13

У Слоніме дзеля рэканструкцыі вызвалення горада вызваляюць яго ад дрэў4

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец33

ЗША збіраюцца выпускаць ракеты па «мадэлі McDonald’s»1

У Брэсце ўжо 37 градусаў. Так горача ніколі ў гісторыі не было6

Пад Уздой міліцыя разагнала выставу дрыфт-аўтамабіляў5

Дражэ M&M’s будуць выпускаць без штучных фарбавальнікаў, але зменшаць колькасць колераў

Лукашэнка паляцеў у Азію дзеля праектаў на дзясяткі мільёнаў даляраў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў2

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць