Архіў

Алег Пархач. Украінцы Берасьцейшчыны. Што мы мусім ведаць пра іх?

№ 31 (152), 15 лістапада 1999 г.


 

Алег ПАРХАЧ

Украінцы Берасьцейшчыны
Што мы мусім ведаць пра іх?

 

Хто гэтыя берасьцейскія ўкраінцы і адкуль яны ўзяліся на Берасьцейшчыне і Піншчыне? Не хацелася б у гэтым артыкуле заглыбляцца ў праблемы этнагенэзу ўкраінцаў і беларусаў. У сьвеце практычна няма краінаў, дзе б палітычныя межы супадалі з этнічнымі. Нешта падобнае і на Берасьцейшчыне. Далучыўшы ў 1939 годзе Берасьцейшчыну да Беларусі, каб кампэнсаваць ёй страту Смаленшчыны, бальшавіцкая Масква далучыла да Беларусі і тутэйшых карэнных украінцаў. На той час у нас была значна пашыраная ўкраінская нацыянальная сьвядомасьць: Берасьцейшчыну пакрывалі дзясяткі каапэратываў і гурткоў «Просвіты». Дзейнічалі такія ўкраінскія палітычныя партыі як УНДО, Сельроб, Сельсаюз, КПЗУ, АУН. У гэты час Берасьцейшчына дала шэраг вядомых украінскамоўных пісьменьнікаў: Д.Фалькоўскага, Ф.Одрача, І.Хмеля. Беларускіх структураў у раёне практычна не было, апроч КПЗБ — бо зь Менску кіраваць камуністамі было лягчэй, чым з далёкага Кіева.

1939 год. Пакуль у Маскве вырашалася, куды адыдзе Берасьцейшчына, пару месяцаў у Кобрыне, Янове, Пінску ўся афіцыйная дакумэнтацыя вялася па-ўкраінску, адкрыліся ўкраінскія школы. У 1940-м іх было 88: у Берасьцейскай вобласьці 58, у Пінскай — 30.

Пад час нямецкай акупацыі большая частка Берасьцейшчыны была далучаная да райхскамісарыяту «Ўкраіна», дзяржаўнымі мовамі былі абвешчаныя нямецкая і ўкраінская, усе школы былі ўкраінскія. У лясах на поўдзень ад Кобрыня, ля Дывіна, пачалі стварацца першыя сотні Ўкраінскай Паўстанцкай Арміі.

На тэрыторыі Берасьцейшчыны паўстанцкія групы ўкраінскіх патрыётаў працягвалі збройную барацьбу супраць бальшавіцкіх уладаў да 1953 году, і менавіта гэта (а зусім не беларускі патрыятызм адміністрацыі) стала прычынай таго, што ўкраінства ў нас і на сёньняшні дзень фактычна забароненае. Каб апраўдаць гэтую палітыку з «навуковых» пазыцыяў, была нават створаная антынавуковая тэорыя трэцяга беларускага дыялекту — заходне-палескага, насуперак клясычнай беларускай дыялекталёгіі, якая ведае толькі паўднёва-заходні і паўночна-ўсходні беларускія дыялекты.

Назва «паляшук» як саманазва на Берасьцейшчыне ніколі не выкарыстоўвалася, «палешукамі» яны называюць цёмных, неасьвечаных, бедных людзей. На поўнач ад Берасьця слова «паляшук» выкарыстоўваецца як лаянка. У якасьці этноніму на Берасьцейшчыне была пашыраная архаічная саманазва — руські (расейцаў найчасьцей называлі кацапамі, беларусаў — хацюнамі, літвой, дзекачамі. Назва «беларусы» цяпер замацавалася як палітонім).

У 1990-х на Берасьцейшчыне створаныя ўкраінскія суполкі, аднак ім не даюць разгарнуцца. Вось і цяпер «не прайшло» перарэгістрацыі ніводнае ўкраінскае аб’яднаньне (17-га будзем судзіцца з гэтай нагоды з уладамі). Улады хочуць бачыць карэннае насельніцтва Берасьцейшчыны якімісь дурнымі палешукамі, «саўкамі», здольнымі толькі на тое, каб пастаўляць чалавечы матэрыял для іншых народаў.

Лічу, што дэмакратычныя сілы Беларусі павінны адмовіцца ад падтрымкі гвалтоўнай асыміляцыі ўкраінцаў Берасьцейшчыны і разглядаць іх як украінскую аўтаномную нацыянальную меншасьць, як гэта зроблена ў Польшчы што да беларусаў Беласточчыны. У іншым выпадку Беларусь будзе мець праблемы з выкананьнем міжнародных стандартаў у справе абароны нацыянальных меншасьцяў.


Каментары

Цяпер чытаюць

Новыя дэталі знікнення Анатоля Котава. Яхта з ім змяніла курс на Абхазію, дзе яго вывелі супрацоўнікі ФСБ

Новыя дэталі знікнення Анатоля Котава. Яхта з ім змяніла курс на Абхазію, дзе яго вывелі супрацоўнікі ФСБ

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі вырабляюць дзіцячыя бронекамізэлькі, якія ўжо пастаўляюць у Расію2

Вызначыліся магчымыя супернікі беларускіх клубаў у другім раўндзе Лігі канферэнцый1

Стала вядома імя жанчыны, што загінула пры атацы дрона на аўтобус з дзецьмі-футбалістамі ў Бранскай вобласці14

Гомельская федэрацыя футболу пра выпадак з аўтобусам у Бранскай вобласці: Звычайна ў іх быў іншы маршрут5

МЗС Беларусі асудзіла атаку на аўтобус з дзецьмі і нечакана заклікала спыніць паездкі ў прыгранічныя з вайной рэгіёны Расіі18

Ціханоўская пра ўдар па аўтобусе з беларускімі дзецьмі: Не рызыкуйце жыццём — не едзьце ў Расію, якая вядзе злачынную і несправядлівую вайну27

Беларусаў, затрыманых у межах расследавання забойства ў Белай-Падляшскай Сямёна Скрапецкага, адпусцілі4

Жонка трэнера Рэчыцкай ДЮСШ-2 загінула пры атацы дронам аўтобуса з дзяцьмі ў Бранскай вобласці5

Адно дзіця, што трапіла пад абстрэл у Бранскай вобласці, знаходзіцца ў цяжкім стане15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новыя дэталі знікнення Анатоля Котава. Яхта з ім змяніла курс на Абхазію, дзе яго вывелі супрацоўнікі ФСБ

Новыя дэталі знікнення Анатоля Котава. Яхта з ім змяніла курс на Абхазію, дзе яго вывелі супрацоўнікі ФСБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць