Архіў

Вiктар Мухiн. Пает без фуршэту

№ 35 (156), 20 — 26 сьнежня 1999 г.


 

Пает без фуршэту

Прэзэнтацыя «Калосься» ператварылася ў Sys-Show

Прэзэнтацыя сёмага нумару часопiса «Калосьсе», што прайшла ў Беларускiм Калегiюме 14 сьнежня, магла быць не заўважаная як шараговая зьява сярод шматлiкiх культурнiцкiх падзеяў тыдня, каб не абяцаньне рэдактара Алеся Аркуша наладзiць дыялёг з заляю ды зьяўленьне на публiцы паэта Сыса, якi цяпер друкуецца ў «Звяздзе». Сыс прывiтаўся (сёмая вечара): «Good morning!» Тыя, хто iшоў на iмпрэзу «Калосься», зразумелi, што гэта будзе iмпрэза Сыса. Гэтак амаль i сталася. Спачатку Паэт сядзеў i думаў, а пасьля вымавiў: «А Таня прыехала?» — «Тут я, тут». — «Ах, матка мая! Валасы пафарбавала! Ну ты даеш! (…) Таня, а ў прынцыпе мелiроўка табе пасуе». Выступовец Аркуш не рэагуе, заля маўчыць ды цiха пасьмейваецца — Сыс задаволены.

«Алесь, успомнiм маладосьць — прасьпявай на вершы Дубаўца!» — з залi паступiла замова да Алеся Камоцкага. Бард апраўдваецца, але Сыс не зважае ды голасна вядзе свой маналёг: «Званiў Камоцкаму на днях — не хапала на бутэльку, а яго дома не было». (Цi не забылiся Вы, чытачу, што гаворка аб iмпрэзе «Калосься»?) На iмпрэзе панаваў ужо iншы дух — людзi назiралi спэктакаль. Выступае Вiтаўт Чаропка, чытае доўгi кавалак з свайго «раманца». Ён папярэдзiў, што мае цытаваць старонку на 15 хвiлiнаў. Голас з залi: «Ня больш за тры!» Чаропка ня чуе, затое чуе Сыс, якi на дзясятай хвiлiне спыняе цёзку вялiкага князя: «Трэцяя старонка пайшла, казаў адна». Вiтаўт, як пасьлядоўнiк вялiкага Лiцьвiна, не зважае на кпiну вялiкага Паэта, але заканчвае чытаць i сядае. Сыс выходзiць. Чаропка ўздымаецца i, абыходзячы залю (каб нiхто «не заўважыў»), кiруецца да дзьвярэй — на перакур (Анатоль частуе). Уздымаецца Бабкоў — няўжо i ён зь iмi? Фрагмэнт беларускае фiлязофii з аднаго канца залi да другога прайшоў i вярнуўся, каб… зачынiць дзьверы за курцамi — надымяць яшчэ…

Але ня толькi пра Сыса i з Сысом было цiкава. З рогу ўсяго многа. Паступова ў напаўпустую залю прыйшлi Лявон Баршчэўскi, Уладзiмер Арлоў з жонкай і паэткай Валянцiнай Аксак, Валянцiн Акудовiч «і іжэ зь ім» бум-бам-лiтаўцы, Мiхась Баярын… Сагрэлася халаднаватая заля, ажывiўся iнтарэс да выступаў. I праўда, чаму не паслухаць: разважлiвы Алесь Аркуш, эмацыйны Юры Гумянюк — добрыя вершы пра нядобры час. Вярнуўся й Паэт. Дамо яму слова: «Гумянюк, ты прыкольны пает. А прыдумай рыфму да слова акацыя?» Гарадзенскi майстар вершаванага слова — прыстойны дзядзька ў сьпiнжаку, не мiргнуўшы вокам, адказаў: «Мастурбацыя!» Сыс не чакаў гэткага павароту падзеяў. Заля стаiлася, гатовая выбухнуць сьмехам… Расчараваньне — Сыс апраўдваецца: «Гэта што! А ў мяне ёсьць ляпейшая — мэнструацыя». Нецiкава. Ужо цiкавей слухаць Гуменюка й нават маналёг Аркуша (адцемце — галоўны «калосьсевец» абяцаў дыялёг), Сыс заняўся сваiмi думкамi…

Цяперашняе «Калосьсе» абрала за сваю iдэалёгiю нонканфармiзм зь перайманьнем галоўных установак мiжваеннага «Калосься», выдаванага Янкам Шутовiчам у Вiльнi. Атрымаўся неблагi вынiк — нумар дробным кеглем насычаны ня проста тэкстамi, але вартымi тэкстамi ды iмёнамi шукайце й чытайце.

P.S. Канец iмпрэзы. Дырэктар Беларускага Калегiюму Алесь Анцiпенка, кампэнсуючы маналёгi герояў вечара, зьвяртаецца да аўдыторыi: «Можа хто мае пытаньнi?» Марны спадзеў — люд кiнуўся купляць за 300 тысячаў часопiс (як не набыць, ён жа таньнейшы ад мiльёнрублёвага «Arche» (рэкляма-контрарэкляма Алеся Аркуша). Але ў аднаго чалавека заўжды ёсьць пытаньне: «А фуршэт будзе?» —«Не, ня будзе.» — «Як жа так? Пает без фуршэту — як салавей бязь лета», — Анатоль Сыс сышоў з залi. Не пад’еўшы.

Вiктар Мухiн


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў12

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Адміністрацыя Трампа закрыла сакрэтную працоўную групу, закліканую схіліць Расію да мірнага пагаднення3

У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным18

Іран заявіў пра ўдар па штаб-кватэры «Масада»

«Страцілі ўсё, акрамя жыцця». 85 гадоў таму ўнука прэзідэнта Гродна вывезлі з горада ў чамадане — зараз ён па крупінках узнаўляе гісторыю сям'і2

Шматдзетнага бацьку-верніка прызналі яшчэ і тэрарыстам1

Кампанія Трампа будзе выпускаць імянныя мабільнікі з цікавым тарыфным планам2

Хто такі Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі і наколькі ўплывовая яго сям'я2

Беларускі экс-міністр прырос актывам у Польшчы, але не забывае пра Расію3

Пад Данецкам расійскі вайсковец злавіў жонку з палюбоўнікам, вывез яго ў поле і расстраляў з аўтамата7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў12

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць