Улада33

Тацяна Севярынец спадзяецца на перамогу ў судзе

У Першамайскім райсудзе пачаўся разгляд грамадзянскай справы паводле заявы маці вядомага палітыка Паўла Севярынца. Яна патрабуе аднаўленьня на працы ў сярэдняй школе №40, адкуль яе звольнілі нібыта за прагулы.

Судовую справу вядзе суддзя Тацяна Родзіна, інтарэсы спадарыні Севярынец прадстаўляе вядомы віцебскі адвакат Міхаіл Замалін.

Падчас пасяджэньня Тацяна Севярынец падкрэсьліла, што лічыць сваё звальненьне ўціскам па палітычных прычынах. Таксама яна зазначыла, што кіраўнік аддзелу адукацыі Першамайскага раёну Уладзімер Шлома неаднаразова раіў ёй перастаць займацца палітыкай і ўпікаў за ўдзел у мінулых мясцовых выбарах, калі спадарыня Тацяна хацела балятавацца ў Віцебскі гарсавет.

Напрыканцы сакавіка спадар Шлома, падпісаўшы заяву спадарыні Севярынец на адпачынак за свой кошт, праз колькі дзён адмяніў уласнае рашэньне. Такім чынам, вярнуўшыся з адпачынку, Тацяна Севярынец даведалася, што прапусьціла 6 працоўных дзён без усялякае прычыны. Настаўніцу вышэйшай катэгорыі з 35‑гадовым працоўным стажам звольнілі нібыта за прагулы.

Тацяна Севярынец перакананая, што здолее аднавіцца на працы.

«Пасьля вывучэньня дакумэнтаў я пэўная, на 100 адсоткаў пэўная, што мая справа выйгрышная, пераможная. І што ўсё зробленае супраць мяне — гэта чысьцейшай вады правакацыя. Як гэта ні парадаксальна, я разьлічваю на перамогу!»

Каментары3

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць