Архіў

Алесь Кебік. 148 забойцаў гуляюць на волі

№ 7 (164), 14 — 20 лютага 2000 г.


 

148 забойцаў гуляюць на волі

Менавіта такую лічбу нераскрытых забойстваў агучыў у мінулы аўторак генпракурор Бажэлка

 

Гаворка ідзе пра злачынствы мінулага году. Са словаў Бажэлкі, летась колькасьць цяжкіх злачынстваў у Беларусі павялічылася на 10,3%, а ўвогуле злачынстваў — на 6,3% (усяго — 130 тысяч). Прычым цяжкія складаюць палову агульнае колькасьці. Але і гэта яшчэ ня ўсё. Міжволі падумаеш пра тое, што ў Беларусі ніколі не было так шмат ахоўнікаў парадку, як за Лукашэнкам. Зь іншага боку, ніколі так шмат людзей не судзілі «за палітыку» — за ўдзел у мітынгу ці надпіс «Жыве Беларусь!» на сьцяне. Гэта значыць, што сытуацыя са злачыннасьцю ў Беларусі пагоршылася радыкальна.

Паводле Бажэлкі, злачыннасьць у нас «маладзее»: кожны шосты схоплены злодзей — непаўналетні. Прычыну генпракурор бачыць у тым, што толькі летась 4 тысячы бацькаў і матак пазбаўленыя бацькоўскіх правоў, а 7 тысяч дзяцей штогод становяцца беспрытульнымі. Менавіта яны, на думку Бажэлкі, і папаўняюць злачынны сьвет. Хоць справа ня толькі ў дзецях. Бо расьце злачыннасьць, да прыкладу, і ў войску. Летась яна павялічылася на 3% за кошт дэзэрціраў і дзедаўшчыны. Амаль на столькі ж паболела злачынстваў і на транспарце.

Міліцыя, як вынікае з дакладу генпракурора, ня толькі разганяе мітынгі і дэманстрацыі, ня толькі робіць ператрусы ў рэдакцыях незалежных газэт, але яшчэ й спрабуе лавіць злачынцаў. Гэтак летась знайшла ажно 8 тысяч такіх. Праўда, яшчэ 4 тысячы не знайшла. Не знайшла і 1038 чалавек, што прапалі бязь вестак.

Спрабуе міліцыя і раскрываць злачынствы. Праўда, кожнае чацьвертае (35 тысяч) раскрыць не атрымліваецца. Да прыкладу, так і ня высьветлілі, хто зрабіў 148 наўмысных забойстваў за мінулы год, хто ўчыніў 359 разбояў і 25 тысяч крадзяжоў. Бажэлка кажа, што гэта ўсё з-за таго, што позна рэагуюць на злачынствы, значыць, запозьнена ўзбуджаюць справы і, адпаведена, позна пачынаюць расьсьледаваць. Сьляды прастываюць.

Сама горш са злачынствамі ў Віцебскай, Менскай і Магілёўскай абласьцях.

Казаў Бажэлка і пра хабарнікаў ды раскрадальнікаў крэдытаў, але пасьля апошніх нашумелых працэсаў, калі пад такія артыкулы крыміналу падводзіліся яўна палітычныя справы няўгодных Лукашэнку гаспадарнікаў або апазыцыйных палітыкаў, такія факты ўспрымаюцца зь недаверам. Што там казаць, калі няма эканамічнае свабоды, магчымасьці зарабіць сумленна, рэдка хто не «дабірае сваё» — ад калгасьніка да міністра. Бо сам такі парадак у краіне. А за руку хапаюць тады, калі чалавек становіцца ў перашкодзе. У кожным разе, тут хоць усе жывыя. Гэта вам не 148 нябожчыкаў, забойцы якіх гуляюць на волі.

Алесь Кебік


Каментары

Цяпер чытаюць

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць