Архіў

Натальля Бабіна. Сабакі ды хранопы беларускай літаратуры

№ 12 (169), 20 — 26 сакавіка 2000 г.


 

Сабакі ды хранопы беларускай літаратуры

 

Шніпаўскія сабакі ды гражданы ўварваліся ў беларускую літаратуру з гучным брэхам і пабудзілі чытачоў («Супакойце граждана Шніпа…» — «Не чапайце граждана Шніпа…» — «Пайшоў тады сабака ў ЗАГС і зьмяніў сваё прозьвішча на Саграждан…»).

Асабіста мне яны нагадваюць картасараўскіх хранопаў і фамаў. Памятаеце? «Фамы пабудавалі завод па вытворчасьці пажарнай кішкі і нанялі процьму хранопаў для яе скручваньня і складаваньня. Як толькі хранопы аказаліся на заводзе, іх ахапіла радасьць. Кішка выпрацоўвалася чырвоная, сіняя, жоўтая ды фіялетавая. Яна была празрыстая, так што можна было бачыць, як усярэдзіне цячэ вада, розныя бурбалкі, а дзе-калі і якое паўзвар’яцелае насякомае. Хранопы радасна ўскрычалі й пачалі скакаць стаяк ды каравяк замест таго, каб працаваць. Фамы засердавалі і зараз жа прымянілі пункты 21, 22 і 23 унутранага раскладу з мэтай не дапусціць падобных актаў у будучыні»…

Ня думаю, што тут ідзецца пра нейкае сьвядомае або несьвядомае запазычваньне. Проста, мабыць, у пэўны момант пісьменьнік (жыве ён у Аргентыне ці ў Беларусі) пачынае востра бачыць, што сьвет падзелены на хранопаў, фамаў і надзеек, на сабак і гражданаў, на хохлікаў і лялечак-балетніц… І гэта радуе чытачоў. Бо і яны, аказваецца, невыразна падазравалі штосьці падобнае. І нават былі амаль упэўненыя. І таму, адгарнуўшы газэтны аркуш, адразу пазналі сябе ў сабаку, што аб’еўся буракоў і цяпер ляжыць у баразьне, а таксама — праўды няма куды падзеці — у Граждане, якому карціць прысьвяціць верш таму, хто аб’еўся…

Рэальны сьвет. Рэалізм літаратуры, як бачна, можа быць розным. Сымпатычна, что рэалізм беларускай літаратуры пачынае адсьвечваць рознымі водбліскамі. Іранічным. Магічным. Мадэрновым. Сюд-туд, а знаходзіць чытач раскошу добрага чытаньня — не заўсёды там, дзе шукае.

Прыкладам, амаль перастала друкаваць літаратуру «легенда беларускай прэсы» (акрамя безумоўнага посьпеху Віктара Шніпа неяк нічога і ня згадваецца), затое трымае ўзровень «адзіная штодзённая беларускамоўная» «Звязда». Упартасьць, зь якой яна друкуе апавяданьні ў рамках свайго конкурсу, дае плён: тым і тчэцца зрэб’е літаратурнага працэсу. Нядаўна надрукаваны там твор Віктара Казька «Бунт незапатрабаванага праху» — безумоўна, сапраўдная літаратура, якая стае нагодай для настрою і сьвежых думак — бо нечаканая, бо бяз штампаў, бо шмат нагадвае…

Прыкладам, ARCHE можна прабачыць інтэлектуальныя «завароты», калі падумаеш, што менавіта ён адкрыў для чытачоў Еву Вежнавец ды Андрэя Хадановіча.

Прыкладам, калі адкрываеш украінскую газэту «Cамостійна Україна» і бачыш там «Коли б Лукашенком був я…» Юрася Барысевіча…

Словам, у такіх акалічнасьцях яшчэ можна заставацца чытачом. Чытач беларускі як гатунак або, па-батанічнаму, «культывар», ня вымрэ пакуль. Дзякуй за гэта беларускім пісьменьнікам, якія, падобна, таксама ня вымруць пакуль.

Вось чаму з сапраўдным задавальненьнем прашу дазволу павіншаваць Віктара Шніпа з днём нараджэньня і пажадаць яму гуморы і пашырэньня яго заалягічных адшуканьняў. Ад імя шырокіх масаў прыхільнікаў жывёл і літаратуры.

Натальля Бабіна


Каментары

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»2

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»

Усе навіны →
Усе навіны

Новы міністр культуры адказаў, ці гатовы даць другі шанец рэжысёру Андрэю Курэйчыку і ці прыме Купалаўскі Зою Белахвосцік16

«Тармазі, тармазі, б****!» З'явілася відэа пра расцягнутыя на дарозе на мяжы Расіі і Беларусі шыпы3

З'явіліся фатаграфіі замежных пасольстваў пасля ўдару па Кіеве11

ЗША патрацілі $30 мільёнаў на абслугоўванне арыштаванай яхты расійскага алігарха Керымава. У ёй памянялі нават ёршыкі ў прыбіральні1

Расійскаму спеваку Шарлоту, які спаліў пашпарт, запыталі сем з паловай гадоў калоніі

Дабрацца маршруткай з Гродна ў Віцебск можна будзе без перасадак — гэта адзін з самых доўгіх маршрутаў у краіне4

У Магілёве на пераходзе насмерць збілі двух пешаходаў1

Падатковая злавіла таксіста, які вазіў ад вакзала ў Мінску да Ждановіч за 105 рублёў. Ён трапіў на 180 тысяч9

У дзень выбараў у Мінску грамадскі транспарт будзе бясплатным4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»2

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»

Галоўнае
Усе навіны →