Архіў

Беспрэцэдэнтная рэзалюцыя Кангрэсу ЗША пра Беларусь

№ 16 (173), 17 — 23 красавіка 2000 г.


 

Беспрэцэдэнтная рэзалюцыя Кангрэсу ЗША пра Беларусь

 

Камітэт міжнародных зносінаў Палаты Прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліў праект рэзалюцыі ў справе Беларусі, прадстаўлены кангрэсмэнам Сэмам Гейдэнсанам, бацькі якога паходзяць зь Беларусі і былі ў вайну ўратаваныя сялянамі Параф’янава, што пад Докшыцамі.

Рэзалюцыя №304 асуджае рэжым А.Лукашэнкі і патрабуе ад Расеі перастаць спансараваць яго. Гейдэнсан адзначыў у сваім праекце неабходнасьць падтрымкі тых, хто пакутуе ў выніку нелегітымнага кіраваньня А.Лукашэнкі. Дакумэнт асуджае палітычна матываваныя арышты дысыдэнтаў і патрабуе іх неадкладнага вызваленьня. “Лукашэнка ўжывае тактыку зацягваньня перамоваў пад эгідай АБСЭ. Атмасфэра рэпрэсіяў і страху ў Беларусі выключае любую магчымасьць правядзеньня сёлета свабодных і справядлівых выбараў”, — заявіў Гейдэнсан.

У рэзалюцыі асуджаецца таксама падпісаньне саюзу з Расеяй і ставіцца пад сумнеў легітымнасьць яго, бо дэмакратычна абраны Лукашэнка летась страціў права падпісваць такія дагаворы ад імя дзяржавы. «Дамова парушае сувэрэнітэт Беларусі і волю беларускага народу», — заявіў сп.Гейдэнсан. Адзначаецца таксама, што дамова пярэчыць мэмарандуму аб гарантыях бясьпекі, падпісанаму прэзыдэнтам Ельцыным у сьнежні 94-га ў часе саміту краін-сяброў АБСЭ ў Будапэшце. Нарэшце, рэзалюцыя заклікае прэзыдэнта Клінтана ўзьняць пытаньне фінансавай падтрымкі лукашэнкаўскага рэжыму з боку расейскага ўраду. Гейдэнсан адзначыў, што фінансавая падтрымка Крамлю, у прыватнасьці, зьніжаныя цэны энэрганосьбітаў, дазваляе Лукашэнку ўтрымліваць вялікія паліцэйскія сілы. Дакумэнт заклікае адміністрацыю Клінтана даць Кангрэсу справаздачу з канкрэтных крокаў, дзеля таго каб прымусіць урад Расеі перастаць падтрымліваць рэжым Лукашэнкі і адмовіцца ад інтэграцыі зь Беларусяй у вайсковай галіне.

Рэзалюцыя абяцае быць беспрэцэдэнтная. Яе падтрымалі ўжо 130 кангрэсмэнаў.

Паводле Радыё Свабода


Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ31

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ31

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць