Архіў

Паштовая скрынка

№ 23 (180), 5 — 12 чэрвеня 2000 г.


 

Паштовая скрынка

 

Міхасю Б. з Магілёва. Пачатак – як у добрага эсэ. Вельмі ж гісторыі і пэрсанажы наскія. А далей ужо ідзе не эсэ, а прамова, да таго ж вузкаспэцыялізаваная. Вось каб жа Вы гэты сардэчны пачатак узялі ды разьвілі ў эсэ.

Вячаславу М. зь Менску. Ваша рэцэнзія напісаная як выдатнае вучнёўскае сачыненьне. Уявіце, што ў каледжы Ваш настаўнік быў бы ў захапленьні. Але для газэтнай крытыкі тут мала жару і праблемнасьці, затое празь меру ацэнак.

Канстанціну К. з Магілёва. Калі вернецеся са Здалбунава, абавязкова напішэце нам пра гэты горад, пра цяпершчыну Валыні, пра свае пошукі і пра магілу Кандрата Лейкі, калі Вы яе здолееце адшукаць. Адрас Мікалая Сідарэвіча і музэю "Літаратурная Слонімшчына": Слонім 231800 вул. 1-й Семігодкі 8/7. Тэл. (01562) 3-12-78.

Андрэю З. зь Менску. "НН" ня можа аддаваць перавагу якой-кольвек адной канфэсіі, бо рэдакцыя, як і ўсё беларускае грамадзтва, шматканфэсійная. Не зьяўляемся мы і спэцыялізаваным тэалягічным выданьнем. Таму ў нашых публікацыях царква разглядаецца найперш як асяродак культуры – наколькі ён традыцыйны беларускі, незалежна ад канфэсіі. Таксама пішам мы пра перасьлед уладаў у дачыненьні да рэлігійных дзеячоў, бо асьвятляць такія выпадкі – наш маральны абавязак. Даваць тэалягічныя ацэнкі той ці іншай рэлігійнай ініцыятыве – ня маем ані мэты, ані права.


Каментары

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну38

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

«Каб беларусы ўнутры краіны і за мяжой чыталі адны навіны». Ціханоўская павіншавала «Нашу Ніву» са 120‑годдзем7

Беларус адшукаў новую планету з дапамогай ШІ — знаходка ўжо зацікавіла НАСА2

У Швецыі распрацавалі дрон-перахопнік для знішчэння хуткасных расійскіх беспілотнікаў

Расійскія ўлады пачалі рыхтавацца да транспартнай блакады Калінінградскай вобласці6

Зяленскі: Замест гарантый Кіеву паводле артыкула 5 статута НАТА, ці не прасцей прыняць Украіну ў альянс?10

Беларуса-добраахвотніка, які кінуў гранату ў жылым доме ў Харкаве, адправілі на псіхіятрычную экспертызу

У Гродзенскай вобласці — новы інспектар ад Лукашэнкі

Лукашэнка прызначыў новага віцэ-прэм'ера, адказнага за сельскую гаспадарку6

Мінчанка купіла сапраўдную чырвоную ікру па 40 рублёў за кілаграм. Крама прадае яе па 3807

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну38

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць