Грамадства

Справа брата Сіўчыка будзе разглядацца паўторна

Паўторны разгляд справы Канстанціна Лукашова прызначаны на 19 чэрвеня. Справу будзе весці судзьдзя Ленінскага суда Менска Т.Жулкоўская.

Паўторны разгляд справы Канстанціна Лукашова прызначаны на 19 чэрвеня. Справу будзе весці суддзя Ленінскага суда Мінска Т.Жулкоўская.

Як вядома, 20 лютага суд пакараў Канстанціна Лукашова зняволеннем на два гады з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады. Грамадскага актывіста прызналі вінаватым у парушэнні артыкула 364 Крымінальнага кодэксу (супраціўленне міліцыі). Інцыдэнт адбыўся 29 сакавіка мінулага года, калі Лукашоў, вывозячы з бальніцы свайго брата Вячаслава Сіўчыка, не пагадзіўся спыніць аўтамабіль па патрабаванні чалавека ў цывільным (як потым высветлілася, супрацоўніка міліцыі).

Два месяцы Канстанцін Лукашоў правёў ў следчым ізалятары. З зала суда ён выйшаў на волю і вырашыў абскардзіць судовае рашэнне. У красавіку Калегія Мінскага гарадскога суда адмяніла прыгавор Канстанціну Лукашову. Паўторны суд прызначаны на 19 чэрвеня.

‑‑ Вызначэнне тэрміну новага суда зацягнуўся, паколькі быў пратэст з боку гарадскога пракурора, ‑‑ патлумачыў «Салідарнасці» Вячаслаў Сіўчык. — Рабіць нейкія прагнозы на будучы суд — справа няўдзячная. У нашай краіне няма свабоднага незалежнага суда. Аднак відавочна, што мінулае рашэнне было незаконым, яно грунтавалася толькі на паказаннях аднаго пацярпелага. Таму мы падалі хадайніцтва на перагляд справы. Мы ўпэўнены, што нават у гэтай бяспраўнай краіне трэба змагацца за свае правы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць