Архіў

Алесь Хацкевіч. Пілсудзкі ў Менску

№ 38 (195), 18 — 25 верасьня 2000 г.


 

Пілсудзкі ў Менску

 

Менчукі ў сваёй большасьці віталі новую польскую ўладу, што прыйшла ў горад 8 жніўня 1919 г. Бальшавіцкую, якая трывала ў горадзе амаль восем месяцаў, зь яе вайсковым камунізмам і расстрэламі на Камароўскім балоце, яны пасьпелі зьненавідзець.

У верасьні 1919 г. Менск меўся наведаць сам бацька Польскай дзяржавы Юзаф Пілсудзкі. Падзея выклікала вялікі ажыятаж. Дзіва што, кіраўніка Рэчы Паспалітай ня бачылі на беларускіх землях амаль 130 гадоў. Чакалі яго палякі, чакалі і беларускія палітыкі, якія ўскладалі на яго спадзевы ў справе адбудовы беларускай дзяржаўнасьці. Надзеі на Пілсудзкага былі небеспадстаўныя: пасьля заняцьця польскімі войскамі Вільні ў красавіку 1919 г. ён, ураджэнец Віленскага краю, урачыста зьвярнуўся да жыхароў былога ВКЛ і прадэкляраваў, што беларусы і палякі будуць жыць, як “вольны з вольным, роўны з роўным”.

Настроі беларускага грамадзтва перадае прэса: “Пілсудзкі – наступнік вялікіх традыцый, сучасьнік адраджэньня беларускай дзяржаўнасьці. Пілсудзкі мусіць дапамагчы нам, прыняўшы праграму беларускай дзяржаўнасьці. А калі прыме яе, дык, мы пэўны ў гэтым, — і споўніць… Мы хочам верыць, што ён, гэты рыцар з Захаду, не на тое завалодаў сэрцам Беларусі, каб яе скрыўдзіць, але каб падняць з заняпаду зачараваную князёўну ў сялянскіх шатах, каб вярнуць ёй адвечны пасад яе, каб дапамагчы ўтварэньню незалежнай і непадзельнай Беларусі”. У беларускай газэце “Звон” у дзень прыезду польскага ваеначальніка быў зьмешчаны верш Янкі Купалы “Прарок”, што дало пазьней падставу абвінаваціць паэта ў тым, што ён прысьвяціў твор Пілсудзкаму.

18 верасьня Пілсудзкі прыехаў у Менск. Яго прывіталі начальнік Менскай акругі Уладзіслаў Рачкевіч, старшыня гораду, найвышэйшыя менскія рэлігійныя ярархі: праваслаўны япіскап Мэльхісэдэк, каталіцкі біскуп Зыгмунт Лазінскі, а таксама юдэйскі рабін і мусульманскі мула. Але галоўнае, Начальніка дзяржавы віталі тысячы менчукоў, што прыйшлі сустрэць яго на Віленскі вакзал. Ад імя беларускіх нацыянальных дзеячаў вітаў яго Аляксандар Прушынскі (Алесь Гарун).

Прамовы Пілсудзкага зь нецярпеньнем чакалі, але ўжо першыя словы кінулі ў шок польскамоўную грамадзкасьць. Начальнік Польскай дзяржавы прамаўляў па-беларуску! “Я даў слова і трымаюся яго моцна. Насельніцтва будзе паклікана да выбараў органаў мясцовага самакіраваньня, а затым надыдзе час, калі яно зможыць выказаць думкі і пажаданьні пра дзяржаўны лад. І ў першым, і ў другім выпадку будзе пэўная свабода без усялякіх рэлігійных клясавых абмежаваньняў. Я буду ганарыцца Польшчай, польскім войскам і самім сабою, калі змагу даць гэтай зямлі найвышэйшы дар, з якога яна гэтулькі часу не карыстала – дар волі…Пакуль я буду камандаваць польскім войскам, я гарантую вам дэкляраваную свабоду”.

Польскія дзеячы былі ў шоку. Пілсудзкі гаворыць на хлопскай мове! А ў беларусаў Начальнік Польскай дзяржавы ўсяліў сваёй прамовай надзею. Беларусы паверылі, што Пілсудзкі споўніць слова і падаруе Беларусі волю. На жаль, гэтага не адбылося.

Юзаф Пілсудзкі сапраўды меў фэдэралісцкія памкненьні, але, нягледзячы на свой вялізарны аўтарытэт, ён ня ўстояў супроць шавіністычна настроеных польскіх эндэкаў, якія разглядалі Беларусь як частку непадзельнай Польшчы. А палітычныя варункі неўзабаве зьмяніліся. Улетку 1920 г. савецка-польскі фронт спыніўся у 30 км на захад ад Менску, за Ракавам. Заходняя Беларусь адышла да Польшчы.

А Юзаф Пілсудзкі пакінуў Менск у ноч з 19 на 20 верасьня 1919 г. і павёз з сабой ілюзію беларускай дзяржаўнасьці і няспраўджаныя надзеі.

Алесь Хацкевіч


Каментары

Цяпер чытаюць

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце14

Вайнаудакладнена, дапоўнена14

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце

Усе навіны →
Усе навіны

«Праца прапагандыстаў наўрад ці чысцейшая за нашу». Экс-палітвязні адкрылі ў Варшаве свой клінінг — як пайшло?6

На продаж выстаўлены модны бізнэс-цэнтр D16 — той, каля якога з зямлі вырастае рука. Цана ўражвае2

«Я ратую тваю дупу». Трамп вылаяўся на Нетаньяху за намер атакаваць Бейрут5

«Нацыянальная ідэнтычнасць — найважнейшы інструмент супраціву рускаму міру»: Ціханоўская выступіла на Форуме імя Касцюшкі29

Google збіраецца выпусціць 32 мільёны няпростых камароў у Каліфорніі і Фларыдзе

Шукаюць намесніка ідэолага Брэсцкай вобласці. Прафесійныя патрабаванні сціплыя, а заробак кучаравейшы, чым у Мінску2

Праваабаронцы паведамілі пра 30 ператрусаў у сваякоў эмігрантаў6

На беларускім тэлебачанні пакажуць матчы чэмпіянату свету па футболе

Баявую машыну «Тэрмінатар» у Расіі назвалі імем дзеда Пуціна7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце14

Вайнаудакладнена, дапоўнена14

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць