Архіў

Першая прэзыдэнтка (Хто зробіцца прэзыдэнтам ЗША – Гор ці Буш? Найбольш пэўны адказ – Гілары Клінтан)

№ 46 (203), 13 — 20 лістапада 2000 г.


 

Першая прэзыдэнтка

Хто зробіцца прэзыдэнтам ЗША – Гор ці Буш? Найбольш пэўны адказ – Гілары Клінтан

Няпроста прагназаваць, калі ж урэшце абвесьцяць вынікі гэтых выбараў у Амэрыцы. Іншая справа – зазірнуць на чатыры гады наперад. Адна з магчымых кандыдатак на выбарах-2004, Гілары Клінтан, робіць сабе бліскучую палітычную кар’еру. Ніколі дагэтуль першая лэдзі не праходзіла ў сэнат. 9 лістапада Гілары набрала тры з паловай мільёны галасоў (55%) на выбарах у сэнат у штаце Ню-Ёрк. Ейны супраціўнік Рык Лацыё – толькі 2,6 мільёны (43%). Гэта вельмі адчувальная перамога, бо штат заўжды лічылі фарпостам рэспубліканцаў.

У сэнаце ня так шмат жанчынаў, пагатоў першых лэдзі. Магчыма, Ал Гор усё-ткі прайграе на выбарах, Гілары зробіцца вядучым голасам дэмакратаў ва ўладзе.

Моцная Гіл

Гілары – моцная жанчына. Некаторыя нават лічаць яе жорсткай. Г’ю Родгем, бацька Гілары, інструктаваў рэкрутаў падчас другой сусьветнай, а потым займеў прыбытковы бізнэс у Чыкага. Калі малая Гіл прынесла яму школьны дзёньнік, дзе было спрэс “выдатна”, той прамовіў: “Відаць, ты вучышся ў вельмі лёгкай школе”. Калі Гілары прыбегла ў сьлязах дадому пасьля бойкі зь іншай дзяўчынкай, маці заявіла, што ў іх доме няма месца баязьлівіцам. Што зрабіла Гілары? Пайшла ў школу ды адлупцавала непрыяцельку. Магчыма, з-за такога стаўленьня да сябе адзін з галоўных акцэнтаў у сваіх праграмах Гілары робіць на ахове правоў дзіцяці. А колькі моцы спатрэбілася, каб зарабляць грошы на будучыя кампаніі Біла, пакуль той кіраваў Арканзасам ды круціў раманы! У гэты час часопіс “The National Law Review” двойчы прызнаў яе самай уплывовай юрысткай краіны.

Клінтан вырашае балятавацца ў прэзыдэнты. “Я не жадаю заставацца дома, пячы пірагі ды запарваць гарбату”, — кажа ягоная жонка. Апанэнты адразу ўхапіліся за гэтыя словы, дужа крыўдныя для жанчын, што ўвесь свой час аддаюць сям’і. Гілары палічыла, што яе актыўнасьць і сапраўды не заўжды дарэчы, і падчас другога тэрміну прэзыдэнцтва Біла зноў пачала гуляць ролю першай лэдзі, а ня першага палітычнага кансультанта.

Ня місіс Клінтан,
а Гілары Клінтан

Можа таму, што яна даўно жадала, каб пра яе думалі ў першую чаргу як пра Гілары Клінтан, а ня місіс Клінтан. У пятніцу, на тле выбарчага крызісу, яна заявіла, што будзе дамагацца зьмяненьня канстытуцыі, а менавіта ліквідаваньня інстытуту выбарцаў. Цяпер сыстэма такая: спачатку паспалітыя амэрыканцы галасуюць на выбарчых участках. Галасы падлічваюць, і ў студзені 538 выбарцаў – прадстаўнікоў насельніцтва – зьбіраюцца ў сталіцах штатаў, каб фармальна абраць прэзыдэнта. Калі за кандыдата аддае галасы большасьць насельнікаў штату, ён атрымлівае ўсе галасы выбарцаў, нават калі апярэдзіў свайго супраціўніка толькі на адзін бюлетэнь. Лёгіка падказвае, што выбарцы павінны галасаваць адпаведна з жаданьнем жыхароў штатаў. Але так атрымліваецца не заўжды. У 1876 г. за Сэмюэла Тайдэна, кандыдата ад дэмакратаў, прагаласавала большасьць жыхароў ЗША, але выбарцы аддалі яму на адзін голас менш, чым ягонаму канкурэнту рэспубліканцу Разэрфорду Гейсу, які і зрабіўся прэзыдэнтам. Гілары хоча пазбавіцца выбарцаў. Але тут ёсьць адна акалічнасьць: выбарцы – адзін з атрыбутаў незалежнасьці амэрыканскіх штатаў ад фэдэральнага цэнтру. Калі іх ня будзе, кандыдаты стануць змагацца не асобна за галасы жыхароў пэўнага штату, а за галасы ўсіх амэрыканцаў. Словы “Арызона галасуе за…” страцяць свой зьмест. Амэрыка пачне набліжацца да ўнітарнасьці, што спадабаецца далёка ня ўсім; асабліва недаспадобы гэта будзе жыхарам паўднёвых штатаў накшталт Тэхасу. Ці сапраўды гэта ўмацуе адзінства краіны? Вырашыць прэзыдэнтка.

Алесь Кудрыцкі


Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?19

Грамадстваудакладнена19

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік60

У Беларусі афіцыйна зарэгістравалі аналаг «Аземпіка»1

Гурневіч заклікаў падпісаць петыцыю за ўсталяванне БЧБ-сцяга на Грунвальдскім полі12

«Вельмі цікавыя заявы саюзніка Пуціна». Кіраўнік МЗС Германіі адрэагаваў на заявы Лукашэнкі пра вайну ва Украіне7

У Варшаве замежнікаў правяралі «патрульныя» ў форме, якія не маюць дачынення да дзяржаўных органаў11

«Я не хачу ў загончык беларушчыны». Кныровіч адказаў на крытыку за ўдзел у канцэрце на Дзень Расіі86

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі11

Джорджа Мелоні на саміце G7 пахвалілася, што перамагла шкодную звычку4

21‑гадовага хлопца са Светлагорска пасадзілі за палітыку. Хлопец жыў у дзетдоме, а нядаўна сам стаў бацькам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?19

Грамадстваудакладнена19

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць