Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»22

Лукашэнка бракуе маскоўскія кадры

Пра патаемны сюжэт саміту бяз гальштукаў піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Аказваецца, у Піцеры за кулісамі хуткацечнага саміту бяз гальштукаў (насамрэч, дарэчы, прэзыдэнты былі пры парадзе) разгарнулася драматычная інтрыга! Яна тычылася кандыдатуры новага старшыні выканкама СНД. Пытаньне ўперлася ў асаблівую думку Аляксандра Лукашэнкі.

Ва ўсякім разе, такую вэрсію выкладае маскоўская газэта "Ведомости". На зьмену Рушайлу, у якога вось-вось сыдзе трохгадовы тэрмін паўнамоцтваў, Масква рыхтавала Аляксандра Вешнякова. Але зацьвердзіць яго ў Піцеры не пашэнціла менавіта праз тое, што супраць выказаўся беларускі афіцыйны лідэр.

Былы міліцыянт Рушайла запомніўся беларускай публіцы тым, што нязьменна хваліў у тэлевізары тутэйшыя выбары, прыязджаючы на чале місій назіральнікаў ад СНД. Ягоныя ацэнкі былі як бальзам на душу айчынным уладам, адрозна ад дыямэтральна процілеглых высноў ненавіснай ім інстытуцыі — БДІПЧ АБСЭ (на'т абрэвіятура нейкая нялюдзкая! :-).

Законьнік Вешнякоў паказаў сябе пэрсонай болей натурыстай. На чале расейскага Цэнтарвыбаркаму ён іншым разам дазваляў сабе заявы не зусім ва ўнісон Крамлю. Таму, магчыма, і быў адсунуты ўбок перад адказнай апэрацыяй "Пераемнік-2008". Але заслужанага намэнклятурнага дзеяча Вешнякова, як і ў нас Дамашкевіча, "на вуліцу выкідаць" ня сталі :-) Думалі вось уладкаваць на добрае месцейка, а тут раптам такі халодны душ ад саюзьніка! Паводле працэдуры тут жа мусіць быць кансэнсус, халера яго бяры!

Дык што ж стала прычынаю адлупу? Экспэрты цьвердзяць, што Вешнякоў пры ўсёй натурыстасьці наўрад ці стаў бы паказваць сябе "новай мятлой" ды надта прыдзірацца да ступені элегантнасьці нашых выбараў. Тады што?..

"Ведомости" цытуюць прадстаўніка Ўкраіны: маўляў, кадравы дэмарш беларускага боку ставіць на мэце "паматляць нэрвы Маскве і што-небудзь выгандляваць". Калі так, то тут яшчэ бабуля надвая варажыла. Пуцін можа толькі мацней губу закусіць.

Ва ўсякім разе, паразуменьнем між двума кіраўнікамі, здаецца, і ня пахне. Пагадзецеся, калі б насьпявала нейкая ўмоўна-прымірэнчая сустрэча, то беларускі бок наўрад ці стаў бы дражніць быка.

Нашыя ж незалежнікі могуць усьцешыцца тым, што воленс-ноленс афіцыйны Менск даў бой крамлёўскаму кадраваму дыктату ў структурах СНД. Хай цяпер пачухаюць патыліцу да кастрычніцкага саміту ў Душанбэ.

P.S. Пра кадравы дэмарш у Санкт-Пецярбурзе паведамляе і "КоммерсантЪ". Яшчэ болей, называе Лукашэнку галоўным ньюсмэйкерам саміту, а ягоную пазыцыю датычна Вешнякова — радыкальнай. Маўляў, "ва ўльтыматыўным тоне наклаў вэта..."

P.P.S. Чаргінец сьцьвярджае, што ўсё гэта ёсьць "вуткай". Сапраўды, фармальна кандыдатуру на галасаваньне не выносілі. Дык на што было тое вэта накладаць? :-)

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»34

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай8

У ЗША збіраюцца выпускаць даляры з подпісам Трампа4

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?5

Кацярына Андрэева перадала Дональду Трампу ліст пра беларускіх палітвязняў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»34

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць