Архіў

З усёй краіны

№ 29 (238), 16 ліпеня 2001 г.


 З усёй краіны

 

300 афрабеларусаў

У Беларусі жыве блізу трох сотняў дзяцей з чорным колерам скуры. 85% гэтых дзяцей знаходзяцца ў дзіцячых дамах і школах-інтэрнатах для дзяцей-сіротаў. Астатнія жывуць у сем’ях. Звычайна, гэта няпоўныя сем’і з маці, якая раней мела грамадзянскі шлюб з афрыканскім студэнтам, што навучаўся ў адной зь беларускіх ВНУ. Пасьля вяртаньня на радзіму бацька звычайна не цікавіцца лёсам дзіцяці і не дапамагае былой “сям’і”.

 

Зулусы абрабавалі

У беларускага атлета, леташняга пераможцы папулярнага ў Паўднёвай Афрыцы супэрмаратону “Таварышы”, Уладзімера Котава злодзеі адабралі красоўкі. Спартовец адпачываў зь сям’ёй у паўднёваафрыканскай правінцыі Квазулу-Наталь. Падчас адной з прабежак Уладзімера спынілі трое маладых людзей. Адзін зь іх дастаў нож, а другі сыпнуў у вочы пяску. Да гэтых трох далучыліся яшчэ пяцёра. Злачынцы павалілі Ўладзімера на зямлю, зьнялі зь яго саколку й красоўкі, але не ўзялі гадзіньніка і залатога ланцужка. Спартовец адрэагаваў гэтак: “Хоць гэта было і непрыемна, для мяне Паўднёвая Афрыка застаецца лепшым месцам на зямлі”. Цяпер Котаў афармляе дакумэнты, каб атрымаць паўднёваафрыканскае грамадзянства.

 

Дзецям нельга грыбы есьці

Умоўна ядомымі грыбамі, у прыватнасьці, смаржкамі, ужо атруціліся сёлета 42 чалавекі. Два зь іх памерлі. Адна з ахвяраў — паўтарагадовая дзяўчынка. На думку дактароў, дзецям да 3-х год грыбы наагул есьці нельга — нават баравікі могуць выклікаць алергію ў арганізьме дзіцяці. Атруціцца ядомымі грыбамі можна, калі на працягу 2-х гадзінаў пасьля збору іх не перабраць, бо за гэты час паміж рознымі відамі грыбоў пачынаюцца небясьпечныя для здароўя хімічныя рэакцыі.

Паводле БелаПАН

 

Крычаўшчына вымірае

Імкліва зьмяншаецца карэннае насельніцтва зямлі Вашчылы. За 5 месяцаў гэтага году ў Крычаўскім раёне памерла 283 чалавекі, а нарадзіўся толькі 141. Замест памерлых Крычаўскі раён “абжываюць” людзі, якія мігруюць з Расеі.

 

Андрэй Кузьмін, Крычаў

Загрузьлі

“Пяцёрка” ня вызначылася з адзіным кандыдатам. Дакладней, перанесьлі гэтую справу на пасьля рэгістрацыі. Мо й вызначыліся, ды не прызнаюцца. Цэнтралявіца хоча падтрымаць мудрага Ў.Ганчарыка. Цэнтраправіца перакананая ў перавазе маладога С.Домаша. Абяцаюць вызначыцца з адзіным кандыдатам пасьля рэгістрацыі. Ды во бяда: ужо і цяпер пазнавата, а тады і зусім будзе позна для раскруткі.

 

Лепей уколы даваць

Дэпутат Жодзінскага гарсавету Аляксандар Ваўчанін склаў зь сябе паўнамоцтвы кіраўніка мясцовай ініцыятыўнай групы па вылучэньні А.Лукашэнкі кандыдатам на прэзыдэнта ў знак пратэсту супраць грубых парушэньняў і прыпісак у часе збору подпісаў. Цяпер ён знайшоў працу паводле сваёй спэцыяльнасьці — фэльчарам на станцыі “Хуткай дапамогі”.

Б. Т.

Рэгістрацыя цырульняў

Кошт нявыкарыстанага прыватызацыйнага чэка “Маёмасьць” будзе падвышаны да 3 тыс. рублёў. Гэта канчаткова паставіць крыж на прыватызацыі дзяржпрадпрыемстваў, падчас якой на продаж выстаўляліся загадзя нерэнтабэльныя суб`екты гаспадараньня.

Пасьля таго як міністэрства гандлю ЗША ўвяло адмысловае падвышанае мыта на імпарт беларускай сталі, рынак гэтай краіны пакінуў Беларускі мэталюргічны завод. Беларусы пакараныя за дэмпінг (сьвядомае заніжэньне цаны) у папярэднія гады. У выніку БМЗ страціць больш за 10 млн. даляраў.

Урад працягнуў абавязковую сэртыфікацыю паслуг цырульняў да 1 ліпеня 2002 г. Адтэрміноўка на год выратавала ад банкруцтва дробныя прыватныя цырульні, якія мусілі толькі за афармленьне дакумэнтаў заплаціць каля 300 тыс. рублёў.

З гэтага тыдня пачнецца жніво на Берасьцейшчыне. Аграрнікі кажуць, што сёлета надвор’е спрыяе і можна будзе сабраць 7 млн. тон супраць леташніх 4,8 млн. Але калі праца ў полі зацягнецца больш як на 15 дзён, страты ўраджаю складуць блізу 15%.

Сяржук Іваноўскі

Пацярпелыя за Беларусь

У ноч з 12 на 13 ліпеня ў Менску былі затрыманыя сябры незарэгістраванага руху “Зубр” Каця Шабан, Юры Антонаў, Дзіма і Пеця (прозьвішчы пакуль невядомыя). Актывісты “Маладой Грамады” Зьміцер Фядорчанка, Алесь Барадуля і Сяргей Падзолка былі затрыманыя ў Менску за пікетаваньне будынку гарвыканкаму.


У пазамінулым нумары мы пазначылі памылковы адрас Інтэрнэт-сайту Незалежнага інстытуту сацыяльных, эканамічных і палітычных дасьледаваньняў. Слушны адрас: www.iiseps.by.


Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны15

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

На BMW з нямецкімі нумарамі, расійскім і савецкім сцягамі і крыжамі: прыгоды расіяніна, які ехаў з Германіі праз Беларусь15

Белгарад амаль цалкам абясточаны пасля ракетнага ўдару4

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне28

У Санкт-Пецярбургу быў атакаваны нафтавы тэрмінал

Тэйлар Свіфт і Трэвіс Келсі ажаніліся4

«Нармалізуе савецкую ваенную эстэтыку»: брытанскія палітыкі заклікаюць прыбраць «Машу і Мядзведзя» са стрымінгавых сэрвісаў5

Лукашэнка павіншаваў Трампа з Днём незалежнасці і 250‑годдзем ЗША2

Як Шатландыя змагла пазбавіцца рэпутацыі самай бандыцкай краіны Еўропы6

Іспанія — Партугалія, Бразілія — Нарвегія — усе пары 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны15

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць