Культура1212

Першая беларуская аўтарская аўдыёкніжка — ад Арлова

На кампакт‑дыску ў фармаце мр3 прафэсыйны дыктар Леанід Дзяркач начытвае славутую аповесьць Арлова «Час чумы».

Уладзімер Арлоў

У Менску выйшла першая ў Беларусі аўтарская аўдыёкніжка — аповесьць Уладзімера Арлова «Час чумы». На кампакт‑дыску ў фармаце мр3 прафэсыйны дыктар Леанід Дзяркач начытвае славутую аповесьць Арлова пра паэта Міколу Гусоўскага і ягоную «Песьню пра зубра».

Раней на дысках ужо выйшлі творы «1984» ды «Ферма» Джорджа Оруэла ў перакладзе на беларускую мову, а таксама зборнік «Беларускія народныя казкі». Аповесць «Час чумы» — першы аўтарскі твор, выдадзены ў аўдыёфармаце.

— Я даўно думаў пра гэта, ‑‑ прызнаецца Ўладзімер Арлоў. — Бо ў наш час людзі, асабліва маладыя, больш слухаюць, чым чытаюць. Але ўсё не даходзілі рукі. Канчаткова мяне пераканаў выпадак у басэйне. Я доўга назіраў, як на суседняй дарожцы плавае хлопец з плэерам — нейкім сучасным, вадастойкім. А калі я запытаўся, якую ж ён музыку слухае, дык пачуў, што ён слухае… кніжкі! Тады я вырашыў, што пара і мне выдаваць.

У плянах пісьменьніка — сваім голасам начытаць кніжку для дзетак «Адкуль наш род»; гістарычны бэстсэлер «Таямніцы полацкай гісторыі», які вытрымаў ужо 4 перавыданьні; падарожныя нататкі «Сланы Ганібала», а таксама вядомую аповесьць «Ордэн белай мышы». Праца нялёгкая, бо чытаньне ўголас аднае кніжкі цягнецца прыкладна 20 гадзін. Але, як лічыць Арлоў, гэта вартая справа, бо цяпер да беларускага слова людзі змогуць зьвярнуцца і ў аўто, і проста ідучы па вуліцы.

Для аматараў традыцыйнага чытаньня спадар Арлоў адчыніў сайт, дзе можна спампаваць многія тэксты.

Арцём Багданаў, Польскае радыё для замежжа

Глядзі яшчэ:
Уладзімер Арлоў выйшаў у інтэрнэт

Каментары12

Цяпер чытаюць

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры11

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў аб галавакружнай хуткасці ўрэгулявання баёў ва Украіне22

Крэмль: Пуцін сказаў Трампу, што падумае, калі аднавіць перамовы па Украіне1

Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне3

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску59

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца41

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры11

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць