Архіў

Андрэ Бём. Нямеччына, ты – аўтарытэт?

№ 42 (251), 15 кастрычніка 2001 г.


Лісты зь Нямеччыны

Нямеччына, ты – аўтарытэт?

Нямеччына, краіна паэтаў і мысьліцеляў, Нямеччына, якая нарадзіла Гётэ і Шылера, нацыяналізм і НДР, — Ты славішся сваёй гісторыяй і культурай, Твая навука многага дасягнула і лічыцца аўтарытэтам, Твая адукацыйная сыстэма — найлепшая, Твае выкладчыкі самыя кампэтэнтныя.

 

Што можа сказаць беларускі студэнт, што прыехаў у Нямеччыну паступаць у Інстытут? Ён стаіць перад велізарным галоўным корпусам унівэрсытэту з інфармацыйнымі буклетамі ў руках, рады таму, што ўрэшце знаходзіцца тут, каб грызьці граніт навукі, аднак вельмі няўпэўнены, нясьмелы і нават крышку засаромлены. “Дзе ж знаходзіцца мая краіна?” – запытвае ён сябе і, мабыць, справядліва задае такое пытаньне, бо яго краіна, напэўна, нічога не дасягае ў навуцы. Хто ж ведае Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Васіля Быкава, Алеся Разанава? Хто ж ведае, што першым, хто пераклаў Біблію на ўсходнеславянскую мову, быў беларус, Францыск Скарына, які ў ХVI ст., яшчэ да расейцаў, займаўся гэтай працай? Альбо што Сімяон Полацкі прыкладна на сто гадоў пазьней ствараў оды ды элегіі, нічым ня горшыя за заходнеэўрапейскія шэдэўры? О, Беларусь, з культурнага пункту гледжаньня ты такая бедная краіна, такая бедная нацыя ў параўнаньні зь вялікай, магутнай Германіяй!

Я правёў у Менску паўтара году, вывучаючы расейскую ды беларускую мовы, займаючыся расейскімі ды беларускімі пісьменьнікамі, унікаючы ў беларускую гісторыю, – і наагул атрымаў вельмі добрую адукацыю. Я ўдзячны многім, хто мяне ў гэтым падтрымліваў, але найперш сваёй дужа стараннай, нястомнай выкладчыцы беларускай мовы, якая клапацілася ня толькі пра тое, каб я авалодаў гэтай моваю, але таксама азнаёміла мяне з краінай, людзьмі, культурай і літаратурай. Я ўдзячны і двум супрацоўнікам катэдры расейскай літаратуры БДУ за тое, што яны мне далі вельмі разнастайную карціну літаратурных працэсаў Расеі ХХ ст. і ўзьніклых у постсавецкай літаратуры і літаратуразнаўстве праблемаў, ды катэдры славянскіх моў, дзе я атрымаў грунтоўную адукацыю ў галіне ўкраінскай, чэскай і сэрбскай моваў.

Розьніца паміж беларускай і нямецкай адукацыйнымі сыстэмамі відавочная. Па-першае, беларусы заканчваюць школу намнога раней – у 17 гадоў, у той час як нямецкім першакурсьнікам часта ўжо за 20. Па-другое, нямецкая вышэйшая адукацыя зьяўляецца больш спэцыяльнай, чым беларуская, у якой вялікая ўвага надаецца агульнаму разьвіцьцю. Так, напрыклад, нямецкія студэнты германскай філялёгіі ня мусяць вывучаць далей замежную мову ці займацца філязофіяй, гісторыяй або замежнай літаратурай.

Беларусь, з культурнага пункту гледжаньня, ты такая бедная краіна! Я сам ня раз пераконваўся ў тым, якімі ведамі многія з Тваіх школьных выпускнікоў валодаюць, а ўсё ж такі Твой “атэстат сталасьці” падноска ня варты ў адносінах да нямецкага “Абітуру”. І з гэтай прычыны беларускаму студэнту, які, бездапаможны, стаіць перад галоўным корпусам нямецкага ўнівэрсытэту, цяжка, амаль немагчыма туды трапіць.

Нямеччына, Ты не прызнаеш іншых сыстэмаў. Ты – вялікая, Ты – моцная, Ты – магутная, Ты – цэнтар Эўропы. Ты – аўтарытэт у любой сфэры жыцьця. А тое, што ў Тваіх школьнікаў у сем-восем гадоў ужо ёсьць свой кампутар з доступам да Інтэрнэту і што ў іх ужо ў 14, 15 гадоў ёсьць свой мабільны тэлефон, што яны перад тэлевізарам усё больш і больш тупеюць, гэта зусім звычайная рэч. Гэта нармальна.

Беларусь, не імітуй Нямеччыны, не бяры зь яе прыкладу! Калі Ты будзеш такая, якой Ты ёсьць, я заўжды буду паважаць Цябе за гэта!

Андрэ Бём, Ляйпцыг


Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў2

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects7

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі29

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць