Архіў

Заводы ў абмен на мір

№ 25 (287), 5 ліпеня 2002 г.


Заводы ў абмен на мір

Пуцін прарываецца ў беларускі палітычны агарод

Упершыню за тры гады ўвагу афіцыйнае Масквы прыцягнула праблема зьніклых апанэнтаў А.Лукашэнкі. У Думу нанесьлі візыт сваякі ахвяраў рэпрэсій у Беларусі. Кіраўнікі праўрадавых фракцый Думы зьвярнуліся зь лістом да У.Пуціна ды папрасілі ўмяшацца ў сьледзтва па гэтай справе.

Як паведаміў кіраўніку АГП Анатолю Лябедзьку Барыс Нямцоў, на сустрэчы з кіраўнікамі думскіх фракцый расейскі прэзыдэнт уважліва выслухаў, адзначыў, што праблема сур’ёзная, што ён у курсе, сказаў, што абавязкова будзе на гэтую тэму гаварыць з Лукашэнкам. Пры канцы сустрэчы, якая доўжылася больш за 4 гадзіны, Пуцін зазначыў: “Вельмі дрэнна, калі правая апазыцыя, — гледзячы на Нямцова, — альбо левая апазыцыя, — гледзячы на Зюганава, — кудысьці зьнікае”.

Цяжка паверыць, што пасьля трох гадоў змоўніцкага маўчаньня Расея адчула згрызоты сумленьня. Прычына, верагодна, у іншым. Як пісала 27 чэрвеня маскоўская “Независимая газета”, “моцныя расейскія бізнэс-колы былі б яшчэ й як ня супраць узяць пад кантроль практычна “неруш” беларускай эканомікі, дарма што яна “складае толькі 3% ад расейскай”. Курачка па зернейку дзяўбе”.

Слуханьні ў Думе на тэму зьніклых былі дасягненьнем Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Анатоля Лябедзькі. Беларуская апазыцыя тым самым прыцягвае Маскву да вырашэньня ўнутрыпалітычнай праблемы Беларусі. Гэта можа стаць небясьпечным прэцэдэнтам. Масква ўжо выкарыстоўвае нагоду для псыхалягічнага ціску на ўрад у справе прыватызацыі. Ня выключана, што апазыцыя некалі горка пашкадуе аб гэтым звароце па дапамогу. Масква наважылася атакаваць Лукашэнку толькі ды калі беларуская правая апазыцыя практычна спыніла сваё існаваньне. Крэмль перастаў баяцца, што Лукашэнку зьменяць менш прыхільныя да яго сілы. З прыходам Пуціна на беларускае палітычнае поле месца для нацыянальнае апазыцыі можа не застацца зусім.

Любая крытыка Лукашэнкі ў час, калі вырашаецца лёс беларускай маёмасьці, гучыць двухсэнсоўна.

Пакуль няясна, якім будзе вырашэньне канфлікту паміж расейскім капіталам і беларускім рэжымам. Самая простая схема — “заводы ў абмен на мір”. Расея атрымлівае доступ да маёмасьці і ўзамен дае згоду на правядзеньне Лукашэнкам рэфэрэндуму аб падаўжэньні паўнамоцтваў.

Другую схему агучылі нефармальныя лідэры “прарасейскае партыі” ў Беларусі: Лукашэнку адхіляюць ад улады і палата прадстаўнікоў прызначае новыя выбары.

Найбольш рэзка сярод беларускіх кіраўнікоў адрэагаваў на апошнія падзеі кіраўнік савету рэспублікі Аляксандар Вайтовіч. У Беларусі далучэньне да Расеі на правах суб’екта падтрымлівае 3,2% насельніцтва, заявіў ён. Этнічных расейцаў у краіне болей. Пакуль А.Вайтовіч адзіны ва ўладзе, хто адкрыта заяўляе пра трэці варыянт — збліжэньне Беларусі з Эўропай і рынкавыя рэформы.

Ва ўмовах, калі Расея стала паўнапраўным удзельнікам “вялікае васьмёркі”, дэмакратызацыя Беларусі робіцца адзінай магчымасьцю захаваць нацыянальную незалежнасьць.

Мікола Бугай


Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктара «Камунаркі» асудзілі на сем гадоў за карупцыю7

Розніца тэмператур у Беларусі зараз складае 17 градусаў

Муж забіў жонку, а потым выкінуўся з акна4

Самалёт Зяленскага не быў цэллю дрона, паветранае судна знаходзілася на зямлі ў Кішынёве

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць33

За што асудзілі экс-адваката Бабарыкі Дзмітрыя Лаеўскага2

Доктарка паехала ў адпачынак на тры тыдні. Праз некалькі дзён ад яе запатрабавалі вярнуцца праз скаргу пацыента2

Выйшла на свабоду палітзняволеная Ірына Такарчук, маці блогеркі Вольгі Такарчук

Французскі шпіёнскі трылер пра беларускую дыктатуру прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць