Усяго патроху22

ДАІшнік аштрафаваў машыну мэра Паўлава

Мiлiцыянер паводзiў сябе ветлiва i разам з тым прынцыпова. Выпiсаў парушальнiку штраф, хоць мог бы абмежавацца папярэджаньнем.

Вадзiцель мэра Мiнска не так даўно быў аштрафаваны за тое, што ён сам i ягоны пасажыр, старшыня гарвыканкама Мiхаiл Паўлаў, не прышпiлiлiся ў аўтамабiлi рамянямi бяспекi.

Пра гэты выпадак паведамiў учора падчас сустрэчы з беларускiмi i расiйскiмi журналiстамi мiнiстр унутраных спраў Уладзiмiр Навумаў. Паводле слоў кiраўнiка МУС, старшыня Мiнгарвыканкама не меў прэнтэнзiй да супрацоўнiка ДАI. Мiлiцыянер паводзiў сябе ветлiва i разам з тым прынцыпова. Выпiсаў парушальнiку штраф, хоць мог бы абмежавацца папярэджаннем. Генерал Навумаў свайго падначаленага падтрымаў. «На дарогах ўсе павiнны быць роўныя», — падкрэслiў мiнiстр унутраных спраў.

I яшчэ. Як высветлiлася, кiраўнiк МУС — вялiкi аматар пешых шпацыровак. Прычым на даволi доўгiя адлегласцi. Сёлета, паводле слоў Уладзiмiра Навумава, ён ужо праходзiў 80 кiламетраў за адзiн дзень. Але i гэта не мяжа для мiнiстра. Восенню ён плануе пабiць уласны рэкорд i прайсцi за суткi 100 кiламетраў. «Я лiчу, гэта найбольш даступны спосаб падтрымлiваць сябе ў добрай форме», — патлумачыў мiнiстр.

Кiраўнiк МУС таксама шчыра прызнаўся, што пасля завяршэння сваёй мiлiцэйскай кар’еры хацеў бы быць леснiком.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я5

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Усе навіны →
Усе навіны

У наступным годзе розніца паміж Вялікаднямі складзе цэлыя пяць тыдняў

Відэа з пераможным танцам у Будапешце сабрала за ноч больш за мільён праглядаў2

18‑гадовая дзяўчына ў Брэсце памерла ад перадазіроўкі, было выяўлена восем наркотыкаў2

61‑гадовую мінчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію2

Петэр Мадзьяр не выключыў перамоваў з Пуціным6

Знайшоўся пашпарт Статкевіча1

Пасля допісу з крытыкай Папы Трамп апублікаваў сваю выяву ў вобразе Месіі9

«Жыццё занадта кароткае». Вера Палякова-Макей расказала, што яе радуе ў жыцці пасля смерці мужа4

У Вілейцы на Вялікдзень частававалі пірагом-тортам вагой 120 кілаграмаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я5

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць