Архіў

Рэйтынг падзеяў тыдня

№ 28 (290), 26 ліпеня 2002 г.

Рэйтынг падзеяў тыдня

калхоз тыдня

Дванаццаць кардыналаў

Стаў вядомы сьпіс галоўных-галоўных у нашай дзяржаве. Гэта 12 кардыналаў, выпраўленых кантраляваць жніво: Тозік, Пракаповіч (Берасьце), Шэйман, Сумар (Горадня), Козік, Папкоў (Віцебск), Жураўкова, Іванчанка (Магілёў), Сідорскі, Глухоўскі (Гомель), Нявыглас, Дражын (Меншчына). Зусім стаптаўся наш парлямэнт — няма ў ім нават здольных за ўборкай прасачыць. Непапраўная памылка — адсутнасьць у сьпісе Лідзіі Ярмошынай. Яе выдатныя арганізатарскія здольнасьці напэўна забясьпечылі б краіне дадатковыя тоны аўса.

канфлікт тыдня

МЛС супраць МТС

З тэлефонаў МТС па-ранейшаму немагчыма званіць на “Вэлкам”. Днямі “Velcom” распаўсюдзіў заяву, у якой гаворыць, што ня можа падпісаць прапанаваную кампаніяй МТС дамову аб супрацоўніцтве, бо тая нібыта не адпавядае беларускім законам. Замест узаемаразьлікаў у залежнасьці ад аб’ёму званковага трафіку, на якім настойваюць “МЛС”, новы апэратар GSM прапануе дамову на бязвыплатнай аснове. А гэта, як сьцьвярджаюць у “МЛС”, выкліча парушэньні падатковага заканадаўства.

чуткі тыдня

Тозіка за Козіка

Ходзяць чуткі, што Анатоля Тозіка прызначаць кіраваць КДБ замест Ерына, якога адправяць у “саюзныя органы” за празьмерную вернасьць Расеі. А яшчэ ходзяць чуткі, што Тозік да свайго пераходу мае заданьне зачыніць некалькі незалежных газэт. Ходзяць і трэція чуткі, што прызначэньне Тозіка стане кампэнсацыяй за адстаўку Козіка.

дыпляматычны сыход

Ізраіль сыходзіць
з Усходняга берагу Сьвіслачы

Ізраіль, магчыма, зачыніць сваё пасольства ў Менску, — заявіў міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрэс. Адначасова зачыняюцца ягоныя пасольствы ў Зімбабвэ, Панаме і Новай Зэляндыі. Усе — зь фінансавых прычынаў.

пагроза тыдня

Спасюка — бульдозэрам

Бераставіцкі райвыканкам пастанавіў зьнесьці дом і дамовую царкву айца Івана Спасюка, які заяўляе пра сваю прыналежнасьць да Аўтакефальнае праваслаўнае царквы.

падзеньне тыдня

Пяцьдзясят шостыя

У рэйтынгу ААН, які вызначае ўзровень “чалавечага разьвіцьця”, Беларусь за год пераехала з 53-е на 56-ю пазыцыю. Мы ўсё яшчэ вышэйшыя за Расею (60) і ўсе астатнія краіны СНД, але Куба нас ужо перагнала.

бурбалка тыдня

Гайдукевіч і Марыніч шукаюць інвэстараў

У прэсу падкінулі зьвесткі пра тое, што кіраўнік “Белнафтахіму” Іван Бамбіза прасіў лідэра лібэрал-дэмакратаў Сяргея Гайдукевіча “прыблізна” пра наступнае: паспрыяць у прыцягненьні інвэстыцый у нафтахімічны комплекс Беларусі. А той, быццам бы, сам ня здолеў паспрыяць і зьвярнуўся да Міхаіла Марыніча. А гэны зрабіў пару кантрольных званкоў “у офісы раду буйных заходніх нафтавых кампаній”, але перамовы не прынесьлі посьпеху. Панове, камандуйце адкрыта: “Апазыцыя, у замяшацельства!” І апазыцыя пагрузіцца ў замяшацельства. “Бізнэсмэны, шнуруйсь вакол палітыкаў, падкантрольных прэзыдэнту”. І яны згуртуюцца. У нас жа ўсе ўсіх разумеюць. Навошта лішнія складанасьці?

вясельле тыдня

Лукашэнка ажаніўся

Ажаніўся малодшы сын Лукашэнкі — Зьміцер. Ягонай абраньніцай стала Ганна Баравікова, ураджэнка Шклова. Расьпісваліся маладыя ў Кастрычніцкім ЗАГСе Менску. Шклоўскія жэняцца рана — яшчэ й унівэрсытэту ня скончыўшы.

Выкарыстаныя інфармацыя радыё “Свабода”, “Белорусская деловая газета”, “Народная воля”, БелаПАН, Yusnews


Каментары

Цяпер чытаюць

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты8

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Усе навіны →
Усе навіны

Урад Літвы разглядае ўвядзенне надзвычайнага становішча з-за пагрозы метэазондаў12

Крышціяну Раналду інвеставаў у заснаваны беларусам стартап3

У Мінску прадаюць вагон з бізнэс-салонам. Цана, як за некалькі кватэр

Анамальнае цяпло чакаецца ў другой дэкадзе снежня3

Памёр акцёр Кэры-Хіраюкі Тагaва — зорка Mortal Kombat4

Экскурсаводка расказала, як выхоўвае дачку па-беларуску і складае для яе песенькі пра штодзённыя рытуалы15

Тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа пакуль не плануецца

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты8

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць