Архіў

Людка Сільнова. Герой

№ 30 (292), 16 жніўня 2002 г.

Людка СІЛЬНОВА

Герой

Ён — вялікі як гара. І нават імя ягонае пагрозьліва гыркае, нібыта далёкі голас патрывожанага драбязой магутнага зьвера. І гаркавіць — як нешта іншае, цалкам непрыдатнае для будзённага існаваньня чалавека. (Як гарчыца, аздоба ежы, добрая толькі ў невялікіх дозах.)

О, герой! Гарэньне агню ў ружовай лілеі пяшчотнае чалавечае пашчы…

Герой — грымоты грому! Глыбокае жарало гарматнай рулі на колах. Рулі, задзірліва і ваяўніча скіраванай у неба…

Ён жыве ў цэнтры Зімы, у крыштальным палацы зь лёду — празрыстым і крохкім, як шкло. Заслона бязважкіх серабрыстых сьняжынак хавае ўваход у ягоны алькоў. Шасьцігранны ложак-ільдзіна — у сумётах белага сьнегу. Зрэдку блісьне дыямэнтам халодны крухмальны шарпак.

На арфе з тонкіх ледзяшоў, якія зьвісаюць з высозных скляпеньняў, грае тужлівыя песьні вецер. У іх ці то плачуць дзеці, ці то крэкчуць перад сьмерцю старыя. Нібыта жаліцца ахвярнай козачкай маладая дзяўчына, уздыхае на мяжы стомы араты…

Герой жыве прыгодамі і чаканьнем цудаў! Простае, будзённае, наладжанае існаваньне — зусім не ягоны сьвет. Там Героя проста не існуе! Герой кліча Стыхію і Рызыку, Славу і Вікторыю… Ці ўсіх іх у адной? Ягоная Дама сэрца — гэткая ж неспасьцігальная, вялікая і няўлоўная, як ён сам. Толькі шчэ больш празрыстая.

Меч — ягоны найлепшы сябар, выпадак — родны бацька, подзьвіг — урэшце прычаканы сын.

Гора героям! Час кінуў ім выклік. Сэкулярызацыя, жаночая эмансыпацыя, дэмакратызацыя, тэхнагенная рэвалюцыя… Рыска да рыскі, “птушка” да “птушкі”, чалавек да чалавека… Сума… І новая карцінка-краіна гатовая! А дзе пачынаецца матэматыка, там сканчаецца паэзія. І — Герой.

Герой патрабуе таямніцы. І — прасторы. Адбярыце першае і другое — і Героя няма. Ёсьць проста маленькі чалавек, добры або ліхі. Паглядзіце, вось ён: абураны, злосны, сьмешны, у цэнтры магічнага кола, якое імкліва сьціскаецца ля яго ног і, цалуючы пыльныя падэшвы прамяністых чаравікаў, зьнікае.


Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў9

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць